.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



ВІА Харлі: манумэнтальны нефармат
| 31.10.2007 |

У новым туры на ТГ ВІА «Харлі» прэзэнтуе «Матылёк» - кампазыцыю са свайго новага альбому, які зусім нядаўна быў прадстаўлены грамадзе. На меркаваньне музыкаў менавіта гэты твор варты месца ў гіт-парадзе. Хоць лідэр гурта Яўген Чалышаў папярэджвае: «Дадзеная песьня трохі цяжкая для ўспрыйманьня праз свой складаны музычны памер».

Яўген Чалышаў«Матылёк» – адна з самых сур'ёзных і манумэнтальных кампазыцыяў у новым альбоме ВІА «Харлі» – «Каханьне – імя тваё». Менавіта гэтая песьня распачынае іх праграму. «Гэты твор трохі цяжкі для ўспрыйманьня праз свой складаны музычны памер», - апавядае аўтар песьні, лідэр гурта Яўген Чалышаў. Са словаў музыкі, гэта бадай што самая няпростая аранжыроўка з усіх песень «Харлі». «Мы вельмі доўга не маглі знайсьці яе гучаньня. Спачатку хацелі выканаць кампазыцыю пад раяль, а потым зразумелі, што яе прыродная дынаміка абавязвае да выкананьня ўсім складам».

Музыкі мяркуюць, што менавіта «Матылёк» варты месца ў «Тузіне Гітоў»: «Лёгкі фальклёрны прысмак з аднаго боку можа выклікаць вялікі інтарэс у слухачоў, але зь іншага - прылічае яе да „нефармату“. Затое пры першым жа праслухоўванні мяне па-сапраўднаму праняло!». «Харлі» выказвае спадзеў, што «Матылёк» апынецца ня толькі ў іхніх прыватных плэй-лістах.

ВІА Харлі – Матылёк (словы і музыка - Яўген Чалышаў).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ

Фота: viaxarli.com


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net