.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Glofira & Віка Трэнас: «Ніколі ня бачыць сьвятла мне!»
| 13.11.2007 |

У новым туры на ТГ гамельчукі з гурта Glofira прадстаўляюць свой новы твор «Пустое сьвятло», напісаны на верш паэткі Вікі Трэнас. Гэта зараз Вікторыя зьяўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты», а яе творы перакладзеныя на нямецкую і баўгарскую мовы. Тады, ажно восем гадоў таму, яна пісала гэты верш будучы яшчэ падлеткам. Лідэр гурта Glofira Сяргей Сочнеў кажа чым яго так крануў менавіта гэты верш: «Каханьне ўспрымаецца як экзыстэнцыя, а сьвет бачыцца наіўнымі вачыма дзіцяці, якое вымушана пасталець раней часу».

Glofira«Як колас напоўніцца зернем - зламаецца колас»
В. Трэнас

Гомельскі гурт Glorifa ўжо знаёмы наведнікам ТГ па трэку «Імя» на верш менскай паэткі Вікторыі Трэнас. Цяпер гурт прапаноўвае нашай увазе трэк «Пустое сьвятло», дзе на музыку Сяргея Сочнева таксама пакладзены верш Вікторыі Трэнас.

Гэта зараз Вікторыя зьяўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Яна аўтар паэтычнай кнігі «Цуд канфіскаванага дзяцінства». Яе творы перакладзены на нямецкую і баўгарскую мовы. А тады, ажно восем гадоў таму, яна пісала гэты верш будучы яшчэ падлеткам. Але, на думку Сяргея Сочнева, менавіта верш «Пустое сьвятло» найбольш поўна раскрывае сутнасьць гэтай песьні: «Ужо сама назва твора гаворыць пра яго парадаксальны філязофскі сэнс. Рамантычнае каханьне, з падкрэсьлена трагічным падтэкстам адлюстроўвае стан душы. Падлетак, які сталее і пачынае больш асэнсавана ставіцца да жыцьця, спрабуе выказаць вельмі складаныя і тонкія эмоцыі. Каханьне ўспрымаецца як экзыстэнцыя, а сьвет бачыцца наіўнымі вачыма дзіцяці, якое вымушана пасталець раней часу».

Слухаем наэлектрызаваную інтымна-асабовымі перажываньнямі песьню, якая распавядзе нам значна больш за тысячу гэтых друкаваных знакаў.

Гурт Glofira на момант запісу песьні «Пустое сьвятло»:
Сяргей Сочнеў - вакал, гітары
Антон Сочнеў - бас
Максім Музалькоў – бубны

Glofira – Пустое сьвятло (словы - Вікторыя Трэнас, музыка - Сяргей Сочнеў).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Слэп, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net