|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дзясяты дыск Вайцюшкевіча будзе рокавым | 13.11.2007 | Альбом «Лірыка» станецца рэвалюцыйным у творчасьці сьпевака. «Я ўдарыўся ў рок», - прызнаецца ён. Зьміцер кажа, што на 70% гучаньне новага дыску – рокавае. Таму і прэзэнтацыю ён вырашыў зрабіць ня ў камэрнай залі, а ў чадным клюбе. «Я зь нецярпеньнем чакаю прэзэнтацыі, каб зразумець, як людзі адрэагуюць на зьмены ў маёй творчасьці». 2 сьнежня ў клубе «Фартуна» (вул. Смаленская, 15) а 19-й гадзіне Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra прадставіць гледачам новую програму «Лірыка» – песьні на вершы Генадзя Бураўкіна.Новы альбом сьпявак прымеркаваў адразу да двух юбілеяў. Нават дзіўна чуць ад артыста дакладныя лічбы. – Па-першае, гэта мая 10-я кружэлка, – распавядае Зьміцер, – па-другое, сёлета 15 гадоў маей дзейнасьці на сцэне. Гучаньне новага альбому – на 70% рокавае. Я і сам зьдзівіўся, як так атрымалася! Для маёй творчасьці гэта нават рэвалюцыйна. Здрадзіў сабе і прыхільніцам, ударыўшыся ў рок! Безумоўна, я зь нецярпеньнем чакаю прэзэнтацыі, каб зразумець, як людзі адрэагуюць на зьмены ў маёй творчасьці. На канцэртнай прэзэнтацыі Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіць новыя песні разам з Генадзем Бураўкіным. Менавіта гэты паэт напісаў словы да «Калыханкі» (Доўгі дзень/Цёплы дзень/Адплывае за аблокі…), яго пяру належаць тэксты сапраўдных гітоў «Завіруха» (у выкананьні Аляксандра Ціхановіча і Ядзьвігі Паплаўскай), «Зачарованая мая» Валерыя Дайнэкі ды шмат якія іншыя. У альбом увайшлі 13 трэкаў. Новыя кампазыцыі Зьмітра – зноў-такі пра жыцьцё і каханьне. Адна зь іх – «Як вецер» удзельнічае ў гіт-парадзе ТГ, яшчэ адзін трэк з новага альбому – «Шчыра кахаю» – можна спампаваць тут. На канцэрце 2 сьнежня ў «Фартуне» можна будзе набыць новую кружэлку Зьмітра Вайцюшкевіча. Даведкі і заказ білетаў па тэлефоне (029) 671-58-65. ТГ Фота: А.Мінчонак угару - up |
|
|