|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Аляксандар Кульлінковіч прадстаўляе «Підарасаў» | 14.11.2007 | У новым туры на ТГ у дзень рэлізу свайго новага дыску - гурт Neuro Dubel прадстаўляе адзін з сваіх сьвежых гітоў пад назвай «Підарасы». Аляксандар Кульлінковіч: «Толькі не падумайце, што гэта мае дачыненьне да інтыму. Гей ад підараса адрозьніваецца гэтак жа, як Чабурашка ад Пакемона!» Лідэр Neuro Dubel апавядае, што напісаньне «Підарасаў» пачалося з адной фразы: «Зусім не підарасамі я натхніўся, а аднолькавым словам па гучаньні для расейскай і беларускай мовы - рацыя». З выразу «маюць рацыю FM» і зьявіўся гэты твор. Трэба думаць, што гэта ня мае дачыненьня да аднайменнай радыёстанцыі, якая вяшчае зь Беластоку. Музыка тлумачыць: «Рацыя - гэта і сэнс, праўда, і адначасова прыстасаваньне, да яшчэ FM. Тры ў адным!»Што да правакацыйнасьці гэтай песьні, то тут Аляксандар Кульлінковіч зазначае: «Підарасы - гэта тыя людзі, хто замінае нам жыць, да інтыму гэта ня мае дачыненьня. Гей ад підараса адрозьніваецца гэтак жа, як Чабурашка ад Пакемона! Праўда што ад абодвух сам я трымаюся падалей». Neuro Dubel - Підарасы (словы - Аляксандар Кульлінковіч, музыка гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|