.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Kalmary з анэкдатычнай песьняй
| 16.11.2007 |

У новым туры «Тузіна Гітоў» бярозаўскі гурт Kalmary прэзэнтуе песьню «Бадмінтон». Зь ёй каманда ўжо ўдзельнічала ў адборы на «Басовішча», нават прайшла ў фінал «Адборышча». Цяпер Kalmary спрабуюць свае сілы ў гіт-парадзе. «Песьня чапляе тым, што яны вяселая, а напісаная яна паводле непрыстойнага анэкдоту», - кажа саліст гурта Сяржук Машковіч.

Кальмары!Саліст гурта Kalmary распавядае, што ідэя напісаньня песьні «Бадмінтон» прыйшла яму да галавы пасьля таго, як ён пачуў адзін анэкдот. «Дзяўчына пасьвіла баранаў, да яе прыйшоў хлопец. Дзеўка прапанавала яму пайграць у бадмінтон. Калі той выйграе, то яна абяцала яму аддацца», - кажа Сяржук. Працягваць показку ён адмаўляецца, бо «канчатак надзвычай непрыстойны». «Дзяўчынка вельмі спрытна гуляла, каб толькі перамагчы хлопца», - сьмяецца Сяржук, - «Адсюль і радок „О, як яна гуляла ў бадмінтон“».

Што ж да разьвіцця гурта, то пасьля няўдалага ўдзелу ў фінале «Адборышча» Kalmary на месцы не стаялі. Ня так даўно яны занялі другое месца на Першым фэстывалі музыкі маладога памежжа. За гэта гурт атрымаў 20 гадзінаў запісу на студыі ў Любліне.

Kalmary – Бадмінтон (музыка – Алесь Лютыч, словы – Сяржук Машковіч).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net