|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Яр: «Ваня» з Франкфурту | 27.11.2007 | У новым туры на ТГ бярэ ўдзел песьня дуэта «Яр» пад назвай «Ваня». У гіт-парад удзельніцы дуэту вырашылі прапанаваць жывы запіс гэтага твору, запісаны летась увосень на іх канцэрце ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. «Мы наогул вырашылі выдаць гэты канцэртнік асобным дыскам. Якраз „Ваня“ добра перадае атмасфэру таго канцэрту ды ўсёй нашай творчасьці», - кажа сьпявачка Маша Лагодзіч, якая напісала да «Вані» як словы, так і музыку. Удзельніцы дуэту «Яр» распавядаюць, што іхні канцэрт у Франкфурце-на-Майне захаваўся для гісторыі дзякуючы тамтэйшаму гукарэжысэру ды іх добраму сябру Марцiну Бiскупскаму. «Гэты запіс і станецца асновай для нашай новай праграмы пад назвай „Хоха“», - апавядае ўдзельніца «Яру» Маша Лагодзіч. Менавіта яна напісала музыку і словы да песьні «Ваня», якая ад наступнага туру бярэ ўдзел у чарце на «Тузіне Гітоў». «Гэта – проста песьня. Пра каханьне. На мой погляд, гэта дарослы i цiкавы твор „Яра“, сучаснае адчуваньне нябачанага i нячутага, нібы нехта нашаптаў цi насьпяваў».Цяпер «Яр» ізноў рыхтуецца да замежных гастроляў. На пачатку сьнежня дзяўчыны плянуюць прыняць удзел у другой частцы «Liderbuchseminar» (праца над міжнародным сьпеўнікам), што адбудзецца недалёка ад Любліна. А 9 сьнежня «Яр» сьпявае ў супольным канцэрце беларускіх музыкаў, які ладзіць Польскае тэлебачаньне ў Беластоку. Яр – Ваня (live) (музыка і словы - Маша Лагодзіч). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|