.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



5set5. Падляшша атакуе!
| 28.11.2007 |

У новым туры «Тузіна Гітоў» сваю кампазыцыю «Ja budu» прэзэнтуе падляскі гурт 5set5. Яна ўвайшла ў апошні альбом калектыву. Дыск пабачыў сьвет зусім нядаўна. Лідэрка 5set5 Ілона Карпюк прызнаецца, што спачатку «Ja budu» не хацелі ўключаць у рэліз. «Але потым мы пайгралі яе на канцэртах і зразумелі, што на альбоме яна мусіць быць!» - кажа Ілона.

5set5Па словах Ілоны Карпюк, музыкі 5set5 атрымалі шмат станоўчых водгукаў пра песьню «Ja budu». «Яна найбольш пасуе да фармату FM-станцыі і яе ўжо можна пачуць у ратацыі на Радыё „Рацыя“», - кажа Ілона. Больш шырокая публіка памятае гэтую песьню па апошнім выступе 5set5 на «Басовішчы 2007».

Падляскія музыкі настолькі добра апрацавалі песьню «Ja budu», што, па прызнаньні Ілоны, яна цяпер найбольш можа адлюстраваць стылістыку ўсяго альбому.

Ілона Карпюк спадзяецца, што з дапамогай «Тузіна Гітоў» пра творчасьць 5set5 даведаецца як мага больш людзей у Беларусі. Усё ж такі гурт сьпявае па-беларуску, але вымушаны знаходзіцца ў «падляскай рэзэрвацыі». «Гэта важна для нас, бо, калі раней былі магчымасьці прэзэнтаваць сваю музыку ў Беларусі, то цяпер гэта амаль не магчыма», - кажа Ілона.

Дарэчы, у сьнежні мае выйсьці з друкарні альбом яшчэ аднаго праекту з удзелам Карпюк. Ён завецца ILO & Friends. «Калі 5set5 больш электрычны праект, то ILO & Friends - гэта мая акустычная эпастасься», - акрэсьлівае Ілона стылістыку новага праекту. Разам зь ёй у гэтым гурце граюць музыкі гурта RIMA: бубнач Андрэй Гжэсь і гітарыст Марцін Кахановіч.

5set5 – Ja budu (музыка і словы - 5set5).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net