|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Neuro Dubel - Stasi | 28.11.2007 | Прыхільнікі аднаго з самых яскравых і неадназначных беларускіх гуртоў яшчэ ніколі не чакалі так доўга. Тры гады адны жадалі працягу банкету высакародных «Танкаў», другія - вяртаньня да вытокаў. Каманда Кульлінковіча запісала альбом і замілавала ўсіх. Не выдумваючы складаных канцэпцыяў, гурт выдаў дзьвюхмоўны альбом. Гэта прасочваецца нават на вокладцы, дзе на беларускай напісаныя толькі назвы студыяў ды імёны гукарэжысэраў. У астатнім на альбоме пануе беларускасьць: 12 песень супраць пяці, адна дзьвюхмоўная ды 7 вершаў. Пра зьмест апошніх слухача папярэджваюць з самага пачатку, і зьявіліся яны, пэўна, вынікам забароны канцэртаў гурту: канцэнтрацыя нецэнзурнай лексыкі ды зваротаў да таямнічых Сашаў у іх перавышае ўсе межы. Звычайныя гурты за тры гады сталеюць. Гурты з 18-гадовай гісторыяй удасканальваюцца. Neuro Dubel сабраў усё, за што яго любілі, і выдаў гэта адной кружэлкай, дадаўшы кліп ды некалькі паліфанічных мэлёдыяў. Энэргічныя канцэртныя гіты з адвольнымі рыфмамі й запамінальнымі рэфрэнамі зьмяняюцца спакойнымі расейскамоўнымі балядамі. Не абыйшлося й без рымэйкаў («Чёрные глаза» - хто б знайшоў лепшы прыклад для дзюбялёўскай перапеўкі) і палітычнай сатыры. Камбайнэры, Уга Чавес, і, канечне, підарасы, добра ўпісваюцца ў тэматыку творчасьці незвычайнага калектыву. Адным словам, калі вам хаця б аднойчы падабалася творчасьць Кульлінковіча й кампаніі, адразу ж набывайце альбом.Дыск, акрамя ўласна запісаў, зьмяшчае кліп на песьню «Край», паліфанічныя мэлёдыі, тэксты песень ды колькі фота. Што ж тычыцца забароны прэзэнтацыі, «и так можно жить», сьпяваецца ў апошняй песьні альбому. Будзем. Zap, ТГ угару - up |
|
|