|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Памідораў і DJ Lexa: «Усе жадаюць Party!» | 29.11.2007 | У новым туры на ТГ бярэ ўдзел дэнсавы экспэрымэнт Аляксандра Памідорава ў супрацы зь менскімі ды-джэем Lexa пад назвай «Усе жадаюць Party!», якая ўжо сталася гэткім «абласным гітом», дзякуючы шчыльнай ратацыі на няменскіх FM-станцыях. Аляксандар Памідораў: «Мы склалі сьпіс буйных цэнтраў ды месцаў зь мястэчкамі Беларусі, ды пад прыдуманы рытмічны малюнак усё гэта было прапета-прачытана». Першы варыянт песьні «Ўсе жадаюць Party!» DJ Lexa ды Аляксандар Памідораў зрабілі яшчэ ў жніўні 2005 году. Гэтыя двое ўжо 12 год працуюць разам на дыскатэках у розных клюбах Беларусі, а некалькі разоў нават езьдзілі ў Расею.Падобных песень на міжнароднай прасторы забаўляльнай музыкі шмат, ды зьяўляюцца яны даволі цыклічна. Апошні быў на той момант прыклад - гэта Global Deejays з кавэрам на песьню If You're Going to San Francisco. Яшчэ раней падобныя творы зь пералікам галоўных клюбных пунктаў планэты Зямля зьяўляліся і сярод рэйв ды хаўс выканаўцаў. Аляксандар Памідораў распавядае, як вялася праца над трэкам «Усе жадаюць Party»: «Быў састаўлены сьпіс буйных цэнтраў ды месцаў зь мястэчкамі Беларусі, ды пад прыдуманы рытмічны малюнак усё гэтае было прапета-прачытана. Трохі часу забраў запіс жывых басыста ды саксафону. Пазьней дадалі яшчэ фанкавую гітару». Як толькі песьня была цалкам гатовая, музыкі дзеля спробы аддалі яе на адну зь менскіх радыёстанцыяў. «Але, як і чакалі, посьпех твор меў у большасьці не ў сталіцы, а менавіта ў абласных ды раённых цэнтрах». На сёньня існуе ажно тры вэрсыі кампазыцыі «Ўсе жадаюць Party!». На ТГ бярэ ўдзел radio edit-варыянт. Памідораў і DJ Lexa - Усе жадаюць Party! (музыка і словы - Аляксандар Памідораў, DJ Lexa). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ Фота: pomidoroff.net угару - up |
|
|