|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Зьміцер Вайцюшкевіч паказвае сваё цела | 02.12.2007 | Аголены артыст на беларускай сцэне - гэта ўжо сэнсацыя. Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч правёў фотасэсію ў стылі «ню». Журналістам жа Вайцюшкевіч паказаў усяго некалькі здымкаў, а таксама распавёў пра сваю даўнюю мару… Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч правёў фотасэсію ў стылі «ню». Шкада, але журналістам Вайцюшкевіч паказаў усяго некалькі здымкаў - і тыя «пад прыкрыцьцём»: у шкарпэтках, абутку й плашчы. Зразумела, што артыст правёў дбайны адбор фатаграфіяў - па іх не зразумела нават, ці ёсьць, прабачце, на музыку ніжняя бялізна. Якая прыкрасьць! Дзе ў нас яшчэ ўбачыць аголеных артыстаў? Аляксей Стокс з гурту «Стокс» любіў перад публікай распрануцца, і той у Маскву зьехаў. Ды яшчэ і Піта Паўлава на «Рок-Каранацыі» ў 2000 годзе можна ўгадаць. У нашым шоў-бізнэсе калі хтосьці й распранаецца - гэты хтосьці жаночага полу. Зрэшты, ні Паліна Смолова, ні тыя ж Topless таксама даўно ня радавалі чым-небудзь сьвежанькім.Па словах Зьмітра, яго даўняй марай было… не, не аголеная фотасэсія. А ўдзел у спэктаклях. Гэтыя здымкі Зьміцер правёў з мэтай стварэньня партфоліё для аднаго нямецкага спэктаклю. - Назоў спектакля й імя рэжысэра назаву, калі можна будзе, - ляканічна пракамэнтаваў Зьміцер Вайцюшкевіч. Паспрабаваць даведацца падрабязнасьці гэтай зьявы можна ў самога артыста, 2 сьнежня падчас прэзэнтацыі новай плыткі «Liryka», якую Вайцюшкевіч напісаў на вершы паэта Генадзя Бураўкіна. Канцэрт пройдзе ў клюбе «Фартуна» (вул. Смаленская, 15). Пачатак у 19:00. Папярэдне паслухаць новыя кампазыцыі можна тут: «Шчыра кахаю», «Як вецер» (кампазыцыя ўдзельнічае ў гіт-парадзе на «Тузіне Гітоў»), «Я зьбіраўся». ТГ, паводле прэс-рэлізу угару - up |
|
|