|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Крамбамбуля» ў рэпе | 10.12.2007 | У апошнім туры 2007 году праект «Крамбамбуля» разам з гомельскім хіп-хоп праектам «Городская тоска» прадстаўляюць сваю сумесную песьню «Дольчэ віта» з аднайменнага сынглу, прэзэнтаванага на афіцыйнай старонцы гурта. У чарт ТГ музыкі вырашылі аддаць менавіта хіп-хоп вэрсію новага гіта: «Нам падаецца, што аўдыторыі вашага парталу яна найбольш прыйдзецца да спадобы», - кажа Лявон Вольскі. Прадусар праекту Ганна Вольская: «Можа некаму яна будзе падаваццца прахадной, але самім музыкам яна вельмі падабаецца!» 10 сьнежня гурт «Крамбамбуля» пры падтрымцы беларускага парталу TUT.BY выдаў цалкам новы інтэрнэт-сынгл «Dolce Vita». Паралельна прэзэнтацыя адной з вэрсіяў песьні адбываецца на «Тузіне Гітоў». У наш чарт музыкі вырашылі аддаць менавіта хіп-хоп вэрсію новага гіта: «Нам падаецца, што аўдыторыі вашага парталу яна найбольш прыйдзецца да спадобы», - кажа Лявон Вольскі. Рэпавую вэрсію «Дольчэ віты» зрабілі хлопцы зь вядомай гомельскай хіп-хоп-каманды «Городская тоска» – пераможцы ў намінацыі «Лепшы хіп-хоп выканаўца» на апошняй цырымоніі «Рок-Каранацыя». Яны адзначыліся ня толькі цалкам іншай аранжыроўкай, але і новым, рэпаваным, тэкстам куплетаў. «Дагэтуль мы ніколі не рабілі трэкаў на беларускай мове, таму было тым больш цікава, што з гэтага атрымаецца», – адзначыў лідэр гурта Саныч.«Песьня атрымалася досыць папсовенькай, - разважае прадусар праекту „Крамбамбуля“ Ганна Вольская. – Ужо прыходзяць водгукі – некаму яна падаецца прахадной, а нехта кажа – ваў! У любым разе я мяркую, што „Дольчэ віта“ застаецца ў мазгах, бо песенька з сэнсам. І самім музыкам яна вельмі падабаецца!» Гэтую песьню «Крамбамбуля» хацела заявіць на адборачны тур да «Эўравізіі», але зацягнула з дакумэнтамі і ня ўклалася ў тэрмін. «Не перажываем. „Эўравізія“ ўсё адно – ня ў сьпісе нашых прыярытэтаў», - кажа Ганна. Усяго ў інтэрнэт-сынглу чатыры вэрсіі «Дольчэ віты». «Гэткім чынам кожны чалавек, якому хоць трошкі падабаецца „Крамбамбуля“, зможа знайсці сярод вэрсіяў тую, якая найбольш адпавядае яго музычнаму густу, – гаворыць Лявон Вольскі. – Мы нават зрабілі падоўжаную поп-вэрсію адмыслова для клубных ды-джэяў». Ужывую публіка зможа пачуць «Дольчэ віту» ды іншыя гіты «Крамбамбулі» ўжо 12 сьнежня на сольным выступе калектыву ў менскім клюбе «Фартуна». Старонка інтэрнэт-сынглу «Dolce Vita». Крамбамбуля feat. Городская тоска – Дольчэ віта (словы - Лявон Вольскі і Саныч, музыка - Крамбамбуля). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|