|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Testamentum Terrae: пра ваўка, лісу і зайца | 11.12.2007 | Гурт Testamentum Terrae ў новым туры на ТГ прадстаўляе свой варыянт адной з самых драйвавых песень Сярэднявечча – брэтонскую старажытную «Я бачыў ваўка, лісу і зайца». «Мы знайшлі ў гэтым творы нешта сваё і ад выкананьня „Ваўка…“ нас проста кілбасіць!» - кажа лідэр каманды Юрась Панкевіч. «Я бачыў ваўка, лісу і зайца» ўвайшла ў новы дыск гурта пад назвай «Слаўны паніч». «Гэта адзін з узораў старажытнай брэтонскай музыкі, - тлумачыць Юрась Панкевіч. – Мы пераклалі тэкст сваімі высілкамі і знайшлі свае асаблівасьці, так што цяпер яе па праву можна лічыць і беларускай!» Па прызнаньні лідэра Testamentum Terrae менавіта гэты твор ён лічыць «самым кілбасным у сярэднявечнай музыцы».Testamentum Terrae граюць разам ужо чацьверты год. Музыкі выкарыстоўваюць толькі інструмэнты XV-XVІІІ стагодзьдзяў: беларускія дуды, лютні, шалмеі, жалейкі, скрыпка, бубны, барабаны ды іншыя. Акром папулярных мэлёдыяў эўрапейскага Сярэднявеччы музыкі выконваюць гістарычную музыку часоў Вялікага княства Літоўскага – мэлёдыі беларускіх танцаў і абрадаў, балады і рэкруцкія песьні. Ужывую Testamentum Terrae можна будзе пачуць на Калядным фэсьце 25 сьнежня. Testamentum Terrae - Я бачыў ваўка, лісу і зайца (музыка і словы народныя, пераклад і апрацоўка – гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ Фота: testamentum.net угару - up |
|
|