.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Трыб’ют ND: Міхей – Полный п***ц
| 18.12.2007 |

ТГ працягвае знаёміць наведвальнікаў парталу з удзельнікамі трыб'юту Neuro Dubel. Нагадаем, што ў хуткім часе мае выйсьці складанка кавэраў на песьні гурта. У праекце бяруць удзел беларускія і замежныя рок-гурты, а таксама прадстаўнікі іншых музычных накірункаў, у тым ліку і эстрадныя выканаўцы. На чарзе - беларускі выканаўца Міхей з сваім бачаньнем песьні з альбому «Ромашка» – «Полный п***ц». Аляксандар Кульлінковіч назваў гэты кавэр «выдатнейшай рэччу, выкананай з душой і надрывам».

Міхей«Тузін Гітоў» прадстаўляе вэрсію песьні ND «Полный п***ц» ад Міхея. Сам Аляксандар Кульлінковіч называе музыканта «помесьсю Тома Ўэйтса і расейскага Цімафея», а сам кавэр называе не інакш, як «выдатнейшай рэччу, выкананай з душой і надрывам».

Нягледзячы на тое, што сама песьня была запісана і выдадзена ажно 15 год таму ў альбоме «Ромашка», Аляксандар упэўнены – твор добравядомы ня толькі даўнім прыхільнікам «дзюбялёў», але і ўсёй прагрэсіўнай моладзі, што тусавалася ў той час па парках і дварох. «У свой час „Полный п***ц“ быў сапраўдным моладзевым гімнам. Яе ведалі напамяць і з задавальненьнем гарланілі пад гітару. Потым прыйшлі цэнзурныя часы, і гэта добрая песьня была несправядліва забытая».

Кавэр, у першую чаргу цікавы тым, што вяртае нас у часы поўнага вэрхалу ў творчасьці ND. Кульлінковіч ва ўсю брыдкасловіў, музыка зачароўвала сваёй хаатычнасьцю, а шчырыя выказваньні поўніліся глыбокім сэнсам:

Кому-то удавиться,
Кому-то мясо жрать…
Люди – они ж, как птицы,
Имеют обыкновение умирать
.

З думкі пра падабенства людзей і птушак і пачынаецца вэрсія Міхея. «Здорава, што Міхей зрабіў гэта менавіта так – ня ў рокавым варыянце, а ў гітарным. Песьня загучала зусім па-новаму, моцна, сьвежа. Мне вельмі падабаецца, калі песьню менавіта ПЕРАРОБЛІВАЮЦЬ. Тады яны сапраўды гучыць. Але, безумоўна, лепей за нас ніхто ня зробіць, хаця б таму, што ў нас – арыгінал».

Песьня не рэкамэндуецца для праслухоўваньня дзецям, а таксама асобам са слабай нэрвовай сыстэмай.

Міхей - Полный п***ц

Кася Сарокіна, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net