.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



У траўні пройдзе «зялёны» рок-фэст
| 20.12.2007 |

У Беларусі на травень плянуецца правядзеньне маштабнага рок-фэстывалю пад умоўнай назвай «За чысьціню!». На заклік падтрымаць «зялёную» ідэю ўжо адгукнуліся шэраг беларускіх камандаў – пераможцы апошняга «Басовішча» – гурт «Фляўс і Кляйн», магілёўскія Tav.Mauzer і Zatoczka. Актывіст грамадзкай арганізацыі «Экадом» Віталь Броўка: «Мы хочам зрабіць фэст ня разавай імпрэзай, а яшчэ выдаць адмысловыя „зялёныя“ складанкі, зрабіць тур па розных гарадах». Ідэю беларускага «зялёнага» рок-фэсту на днях падтрымала Каардынацыйная рада Антыядзернай кампаніі.

Tav.MauzerАрганізатары фэсту ўжо вызначыліся, што акцыя мае прайсьці ўвесну, а дакладней у траўні. «Травень – зялёны месяц, калі ўсё квітнее. І якраз у гэткую квітнеючую вясну ў чалавека найменш думак, каб штосьці зьнішчаць… Хочацца наадварот захоўваць такую квецень ва ўсіх сэнсах як мага даўжэй», - кажа Віталь Броўка. Зь яго словаў, шэраг гуртоў выказаліся ў падтрымку гэтай ідэі. Напрыклад, наваполацкі «Фляўс і Кляйн», магілёўскія Tav.Mauzer і Zatoczka, шмат выканаўцаў, малавядомых шырокаму слухачу. «У нас у працэсе абмеркаваньня зьявілася ідэя зрабіць фэст ня разавай імпрэзай, а яшчэ выдаць адмысловыя „зялёныя“ складанкі, зрабіць тур па розных гарадах, каб гэта тэма гучала цягам даволі вялікага часу, каб максымальная колькасьць удзельнікаў – была да гэтага прыцягнутая».

Цікава, што ідэя правядзеньня гэткага фэсту была ўхвалена створанай заўчора ў Кіеве Каардынацыйнай радай Антыядзернай кампаніі. Ініцыятарам кампаніі выступіла якраз беларуская арганізацыя «Экадом». Мэта ініцыятывы – не дапусьціць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Лявон Ждановіч, для ТГ

Фота: Яўгенія Манцэвіч


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net