.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Палац» не памесьціўся на БТ
| 21.12.2007 |

Па выніках глядацкага галасаваньня на «Эўрафэсьце» гурт «Палац» заняў 3-е месца. Але ў фінал не патрапіў. Шчасьлівую чацьверку склалі выканаўцы Руслан Аляхно, Гюнэш Абасава, гурты Litesound і «По глазам». Алег Хаменка ў размове з ТГ адразу па абвяшчэньні вынікаў: «Напэўна, там нешта падкруцілі. Мы сталі трэцімі паводле галасаваньня гледачоў, але нам сказалі, што мы – толькі пятыя».

«Палац» на «Эўрафэсьце»Выхад гурта «Палац» у паўфінал «Эўрафэсту» стаўся прыемнай нечаканасьцю для прыхільнікаў беларускай музыкі. «Нарэшце ў Эўропе пачуюць нашую мову!», «Галасуем за сваіх!» – запісы з такім сэнсам даволі часта трапляліся на абсягах бел-ЖЖ. Але ўсе надзеі абрынуліся ў адначас. Нягледзячы на тое, што «Палац» набраў больш за 2400 галасоў на «Эўравізію» ў Бялград паедзе іншы выканаўца. ТГ зьвязаўся зь лідэрам «Палаца» адразу па абвяшчэньні вынікаў. Алег Хаменка сказаў, што «сам не зразумеў, што гэта было». «Нам тут самім нічога не тлумачылі. Сказалі, што мы пятыя і ў фінал не прайшлі. Як фармаваліся вынікі я не зразумеў», - адзначыў Хаменка.

ТГ таксама пацікавіўся ў саліста «Палаца», хто прыдумаў ідэю іх выступу. «Гэта я збольшага прыдумаў. Атрымаўся такі Мэрылін Мэнсан беларускага розьліву», - адказаў Алег Хаменка.

Ніхто з чатырох прэтэндэнтаў на пуцёўку ў Белград па-беларуску не сьпявае. Руслан Аляхно працуе ў стандартным стылі расейскай папсы (дарэчы, ён набраў большасьць галасоў у паўфінале). Гюнэш Абасава прасьпявала песьню ў нечаканай рок аранжыроўцы. Гурт «По глазам» пераклаў на ангельскую свой гіт «Девочка 3000-х лет». Атрымалася неяк сьціпла і невыразна, лепей бы па-расейску сьпявалі. Каманда Litesound спрабуе пераўтварыцца ў стандартны бойз-бэнд.

Вынікі фіналу «Эўрафэсту» будуць вядомыя празь месяц. 21 студзеня журы назаве імя пераможцы, які паедзе прадстаўляць Беларусь у Бялград на «Эўравізію-2008».

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»

Фота: Алена Скарабагатава


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net