.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Сяргей Маліноўскі: «На „Эўрафэсьце“ ўсё было прадвырашана»
| 22.12.2007 |

Вынікі паўфіналу адборачнага туру да фэстывалю «Эўравізія» для ТГ пракамэнтавалі старшыня журы «Эўрафэсту» Міхаіл Фінберг і галоўны рэдактар газэты «Антенна» Сяргей Маліноўскі. М.Фінберг: «Меркаваньне журы падсумоўвалася баламі і найбольш іх набралі тыя чацьвёра. А нацыянальнай адметнасьці гэты конкурс і не патрабуе. Умова толькі адна – каб быў фармат „Эўравізіі“». С.Маліноўскі: «Паедзе Аляхно, гэта было вядома яшчэ за два месяца да адборачнага канцэрту. Проста сьмешна верыць у тое, што гэта было па-сапраўднаму».

Эўравізія-2007Сяргей Маліноўскі: «Я глядзеў спачатку па НТВ шоў „Ты – супэрстар“, а потым пераключыўся на „Эўрафэст“ і мне стала вельмі сумна, бо ўзровень нашых выканаўцаў ніякаваты. Нават той жа „Палац“ не падрыхтаваў шоў для „Эўравізіі“, таму ня дзіва, што яны не прайшлі. Больш за ўсіх мне спадабалася Гюнэш – голас, калярыт, харызма ў яе ёсьць. Але, вядома ж, паедзе Руслан Аляхно. Тое было прадвырашана яшчэ за два месяца да канцэрту. Кожны год паўтараецца адна і тая ж схема. Я ня веру ў галасаваньне па тэлефоне, больш за тое я ўпэўнены, што яно ў мінулыя гады было падстроена. Гэта неаднакроць знаходзіла сваё пацьверджаньне. І ня толькі я казаў пра тое, але, напрыклад, і бацька Наташы Падольскай. Проста сьмешна верыць у тое, што гэта было па-сапраўднаму. Калі нават не кранаць маральны аспэкт, я лічу, што гэта тэхнічна немагчыма. У апэратара, што займаецца „Эўравізіяй“, няма шлюзу, каб прапускаць такую колькасьць галасоў. Таму галасаваньне – гэта дэкарацыя і ўсё вырашаецца наверсе».

Міхаіл Фінберг: «Мне конкурс спадабаўся. Узровень стаў істотна вышэй, болей артыстаў сталі рыхтавацца да фармату „Эўравізіі“. Мы не разьбіралі на якой мове сьпявае той ці іншы выканаўца. Меркаваньне журы падсумоўвалася баламі і найбольш іх набралі тыя чацьвёра. А нацыянальнай адметнасьці гэты конкурс і не патрабуе. Умова толькі адна – каб быў фармат „Эўравізіі“. Каб гэта была новая песьня з новым бачаньнем сьвету. Мне цяжка вылучыць пакуль кагосьці зь фіналістаў, бо раз на раз не прыходзіцца. Адзін раз выканаўца можа ўдала засьпяваць, другім разам – ня надта. Пабачым на фінале».

Лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка: «Самае сьмешнае, што абмяркоўваюць не Аляхно ці некага яшчэ, а наш грым і маё чырвонае вока. А калі сур'ёзна, то хацелася бы падзякаваць наведнікам „Тузіна Гітоў“ за падтрымку. Мне казалі, што ў першыя хвіліны галасаваньня „Палац“ быў лідэрам. Для мяне гэта самае галоўнае: што нас не паказвалі па ТВ ужо тры гады, але на нас не забыліся».

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net