|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Інтэрнэт-прэзэнтацыя на ТГ: «Усё будзе добра!» | 26.12.2007 | Беларускія музыкі прэзэнтуюць наведнікам ТГ свой новы супольны твор пад назвай «Усё будзе добра». У працы над ім ўзялі ўдзел Руся, Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец і Аляксандар Кульлінковіч. У піку розным афіцыёзным «блакітным агеньчыкам» прадусарка Ганна Вольская задумала зрабіць чыста беларускамоўнае навагодняе шоў і гэтая песьня зьяўляецца ў ёй цэнтральнай. Тэлевэрсію гэтага шоў можна будзе пабачыць з 31 сьнежня на 1 студзеня ў этэры тэлеканалу Белсат, а саму песьню – ужо цяпер паслухаць на ТГ. Праца над творам «Усё будзе добра» праходзіла цягам усяго сьнежня. Кожнаму, хто ўзяў удзел у яе запісе, гэты твор аўтарства Лявона Вольскага прыйшоўся да спадобы. У ёй засьпявалі Руся з Indiga, лідэр N.R.M. і «Крамбамбулі» Лявон Вольскі, Алег Хаменка з «Палаца», Ігар Варашкевіч з «Крамы», Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец з IQ48, лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч, на бубнах зайграў Аляксандар Старажук зь «Ляпіса Трубяцкога». «Такой песьні сапраўды не ставала на беларускай сцэне», - кажуць выканаўцы.«Усё будзе добра» прагучыць у навагоднім тэлешоў тэлеканалу БелСат. Падзея гістарычная яшчэ і з той нагоды, што гэтая праграма станецца – першым цалкам беларускамоўным тэлешоў. Гэта вам не «Павлинка». «Усё будзе добра» на ТГ SB, ТГ угару - up |
|
|