.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Песьні свабоды
| 05.01.2006 |

1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Яго стваральнікі далёка наперад не загадваюць, але ўжо ў лютым плянуюць выдаць складанку “Песьні свабоды”.

Свабода1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Стваральнікі лэйбла кажуць пра свае бліжэйшыя пляны. “Далёка наперад мы не загадываем, але ў лютым плянуем выдаць складанку “Песьні свабоды”, - кажа дырэктар новага лэйбла, які хаваецца пад мянушкай Puper. Па словах прадусара, першы этап працы над дыскам ужо пройдзены. Плянуецца, што ў дыск увойдуць песьні пра “свабоду ва ўсіх сэнсах гэтага слова”, як вядомых выканаўцаў, так і маладых. Беларускія музыкі яшчэ маюць шанец патрапіць у адзін з самых гучных праектаў гэтага году, зьвязацца з кіраўнікамі лэйбла можна праз е-мэйл: pesni2006@tut.by, альбо дасылаць запісы на адрас:

220085, Менск, а/с 5 (толькі да 19 студзеня!). “Мы маем дзьве асноўныя задачы – прапагандаваць вольную музыку Беларусі, якую не пачуеш сёньня ні па тэлевізары, ні па радыё, а таксама стварыць віртуальны фэн-клюб, які б аб’ядноўваў людзей, неабыякавых да сваёй мовы, культуры і музыкі”, - кажа Puper.

“Тузін Гітоў” будзе сачыць за падрыхтоўкай складанкі “Песьні свабоды”.

SB

Фота: foto.alfa-com.ru


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: