.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Чырвоным па беламу” мяняе зьмест, форму і назву
| 18.04.2006 |

Адзін зь лідэраў беларускага рэп-руху Krou распавёў “Тузіну Гітоў” апошнія навіны пра свой сольны альбом і праект “Чырвоным па беламу”: "Каб зрабіць трэці альбом сапраўдным выбухам, трэба было прыдумаць нешта цікавае. Вось тады я ўзгадаў конкурс да складанкі United in Hip-Hop, на якім прымалі ўдзел шмат розных таленавітых рэпераў", - апавядае ён. - Я і раней ужо задумваўся над тым, каб пашырыць састаў МС (Master of Ceremony, інакш – рэпэр-выканаўца) у праекце "ЧпБ". Прапанаваў супрацу, вядома, найлепшым з конкурса. Хлопцы вельмі ўзрадваліся. Акрамя МС, таксама дабраў аднаго DJ’а. Атрымалася зацікавіць аднаго з найлепшых польскіх хіп-хоп DJ’аў...”

Krou. Чырвоным па БелымТворчая дзейнасьць праекта "Чырвоным па беламу" і яго лідэра Krou глюкчыць ды клякоча проста няспынна. Спачатку пра тое, што робіцца ў студыі. "Зараз я працую над сваім сольным альбомам, які адыходзіць ад палітычнай тэматыкі, - распавядае Krou. - Сольнік мае стацца своеасаблівай энцыкляпэдыяй рэпа, таму што будзе складацца з самых розных рэпавых накірункаў".

Але ад улюбёнай тэмы барацьбы за незалежнасьць гурт адыходзіць не зьбіраецца. "Сярод асобаў, якіх арыштавалі падчас сакавіцкіх падзеяў, былі мае знаёмыя, а таксама нашыя слухачы. 25-га я якраз меў канцэрт у Варшаве. Цяжка было граць, калі ведаеш, што твае БРАТы сядзяць зьбітыя ў турмах... Увесь час грызла сумленьне, што мяне там не было. Каб не адыходзіць ад галоўнага, я вырашыў зрабіць трэці альбом "ЧпБ", нягледзячы на тое, што і так дастаткова студыйнай працы. Каб такім чынам падзякаваць УСІМ, хто абараняў нашу незалежнасьць. Альбом будзе прысьвечаны менавіта ім, нашым героям", - ахвотна дзеліцца сваімі плянамі рэпэр.

Дзеля таго, каб трэці альбом атрымаўся выдатнай "бомбай", якая абавязкова мусіць "трапіць у сэрца і душу моладзі", Krou вырашыў пайсьці на сур'ёзны крок. "Каб зрабіць трэці альбом сапраўдным выбухам, трэба было прыдумаць нешта цікавае. Вось тады я ўзгадаў конкурс да складанкі United in Hip-Hop, на якім прымалі ўдзел шмат розных таленавітых рэпераў, - апавядае ён. - Я і раней ужо задумваўся над тым, каб пашырыць састаў МС (Master of Ceremony, інакш – рэпэр-выканаўца) у праекце "ЧпБ". Прапанаваў супрацу, вядома, найлепшым з конкурса. Хлопцы вельмі ўзрадваліся. Акрамя МС, таксама дабраў аднаго DJ’а. Атрымалася зацікавіць аднаго з найлепшых польскіх хіп-хоп DJ’аў. І вось зараз гурт "Чпб" складаецца зь сямі асобаў: Krou (CpB), Zeman (Imperatar), Realize (Imperatar), D-Yes (Cumariors), k2 (Cumariors), Jaycop (адзін з удзельнікаў конкурса, які спэцыяльна да гурта "ЧпБ" зьмяніў мянушку), DJ Spox (Польшча)".

Праект зьмяніўся ня толькі па зьмесьце, але й па форме таксама. "Больш за тое, мы вырашылі ператварыць праект у гурт і зьмяніць назоў, да якога ўсе чапляліся, на стоадсоткава беларускі. Такім чынам, зараз мы зьяўляемся гуртом “Чырвоным па Белым”. Krou кажа, што працоўны назоў трэцяга альбома - "Крывавы сакавік". І дадае, што гурт у поўным складзе можна будзе пабачыць ужо на “Басовішчы-2006”.

Марыя Грудзько, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: