.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Падпіска на “Песьні Свабоды”
| 07.01.2006 |

Завадатар праекту Puper падкрэсьлівае, што дыск у продаж не паступіць, а будзе вольна распаўсюджвацца сярод прыхільнікаў беларускай музыкі. З гэтай прычыны, “VoliaMusic” абвесьціла падпіску на дыск.

СвабодаПрацягваецца праца над складанкай “Песьні Свабоды” – першым дыскам, які рыхтуе незалежны лэйбл “VoliaMusic”. На адным дыску будуць сабраныя самыя актуальныя і насутныя песьні беларускіх музыкаў пра пошукі свабоды ў нашых дзіўных і парадаксальных варунках. Кіраўніцтва лэйбла нагадвае, што заявы на ўдзел у праекце прымаюцца да 19 студзеня (на е-мэйл pesni2006@tut.by, альбо на адрас 220085, Менск, а/с 5), далей плянуецца зладзіць адбор фанаграм і выдаць дыск ужо пры канцы лютага. Завадатар праекту Puper падкрэсьлівае, што дыск у продаж не паступіць, а будзе вольна распаўсюджвацца сярод прыхільнікаў беларускай музыкі. З гэтай прычыны, “VoliaMusic” абвесьціла падпіску на дыск. Ахвочым атрымаць дыск, трэба даслаць свае каардынаты (е-мэйл, тэлефон ці паштовы адрас) на той жа е-мэйл pesni2006@tut.by. Цікаўныя могуць упісаць некалькі сваіх улюбёных беларускіх “вольных” песень ды даслаць разам са сваімі каардынатамі. Дыск атрымаюць першыя 1000 чалавек, што дашлюць свае каардынаты, цягам двух тыдняў пасьля выданьня “Песень свабоды”.

SB, "Тузін Гітоў"

Фота: foto.alfa-com.ru


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: