.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



"Песьні Свабоды-2" на Дзень Незалежнасьці
| 07.06.2006 |

Клопатам аб выданьні другой часткі “Песень Свабоды” працягвае сваю дзейнасьць незалежны музычны лэйбл “VoliaMusic”. Рэліз дыску будзе прымеркаваны да Дня аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі - 27 ліпеня, таму асноўнымі тэмамі, песень на якія чакаюць выдаўцы ад гуртоў, стануць Свабода і Незалежнасьць. Неабходнасьць выданьня другой часткі “Песень Свабоды” выдаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі. Распавядае дырэктар незалежнага лэйбла Puper: “У першую чаргу, гэта зьвязана зь вялікай актыўнасьцю музычных калектываў, якія дасылаюць шмат песьняў за свабоду. Ды й падчас працы над першым дыскам шмат добрых песень давялося адкінуць праз недахоп месца на CD.” Акрамя таго, ідэя другога дыску выклікана вялікай запатрабаванасьцю і цікаўнасьцю да першых “Песень Свабоды”: болей за тысячу чалавек падпісалася на дыск толькі папярэдне, каля 50000 спампоўваньняў з інтэрнэту!

Песьні СвабодыПраект “Песень Свабоды” атрымаў розгалас і цікавасьць большую нават, чым мы плянавалі і чакалі, - кажа Puper. - Гэта быў ня проста дыск, а зьява, сымбаль. Гэта быў галоўны кампакт пляцу Каліноўскага, калі там стаяла моладзь, а “Наша Ніва” паставіла яго ў адзін шэраг з такімі атрыбутам як бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта вельмі паважна і адказна”.
Дарэчы, дыск зь песьнямі Свабоды спадабаўся і быў высока ацэнены прадусарамі ўкраінскага лэйбла “Аtlantic-records”, якія выдавалі дыскі ўкраінскага Майдану.

Рэліз дыску мае адбыцца на Дзень аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі? “27 ліпеня - важная дата для любога нармальнага беларуса, дзень прыняцьня Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, дзень, калі беларусы зрабілі сьмелы учынак”, - тлумачыць дырэктар “VoliaMusic”.

Што тычыцца зьместу “Песень Свабоды – 2”, выдаўцы абяцаюць прыкласьці намаганьні, каб зьявіліся новыя імёны - такія складанкі даюць пэўны штуршок да разьвіцьця маладых калектываў. Прапаноўваць свае музычныя кампазыцыі для складанкі музычныя калектывы могуць да 27 чэрвеня праз e-mail: pesni2006@tut.by. Падпіска на дыск адкрытая на сайце za-svabodu.org.

Нагадаем - другая частка “Песень Свабоды” - трэці рэліз лэйбла “VoliaMusic”. Апроч “Песень” лэйбл выдаў дыск “Чарнобыльскі вецер” (пампаваць можна http://bsa.org.by/viecier) прысьвечаны 20-ым угодкам Чарнобыля, а зараз апроч складанак пачынае працаваць і над рэлізамі асобных выканаўцаў: дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць з рэп-гуртом “Чырвоным па беламу” на выданьне іх першых двух альбомаў, будуць весьціся перамовы з гарадзенскім гуртом “Deviation”. Не пакідае незалежны лэйбл задумы выдаць караоке-дыск са 100 беларускімі песьнямі.

Алена Скарабагатава, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: