.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Песьні Свабоды”: першы этап пройдзены
| 23.01.2006 |

Скончыўся падрыхтоўчы этап да выданьня праекту “Песьні Свабоды”. Завадатар праекту , кіраўнік лэйблу “VoliaMusic” Puper задаволены: “За тры тыдні 524 чалавекі падпісаліся на атрыманьне дыску і замовы працягваюць паступаць. Акром усяго з два десяткі вядомых і маладых гуртоў выявілі жаданьне ўзяць удзел у праекце. Puper натхніўся: “Чытаючы лісты ад прыхільнікаў беларускай музыкі разумееш, што робіш патрэбную для людзей справу і што панятак СВАБОДА для беларусаў не пусты гук і яны будуць за яе змагацца”.

СвабодаНагадаем, што ў праект “Песьні Свабоды” увойдуць творы беларускіх музыкаў, аб’яднаныя адной ідэяй – Свабоды ў самым шырокім сэнсе гэтага панятку. Дыск ня будзе прадавацца ў дыскарнях, затое на яго можна падпісацца (праз е-мэйл: pesni2006@tut.by). Абвешчана і дата рэлізу – 19 лютага.

Інфармацыйны фундатар праекту “Песьні Свабоды” – інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў”.

SB

Фота: foto.alfa-com.ru


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: Гута Андрій Іванович