. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Alta mente
Менск

Alta mente Малады беларускі гурт зь Менску, заснаваны ў 2007 годзе. Грае акустычную музыку ў кірунках ад фольк-року да клясыкі. Музыкантамі выкарыстоўваюцца жывыя інструмэнты: акустычная гітара (Малафей Аляксандр – сола, Ваданосава Кацярына – рытм), віяланчэль (Тамкевіч Андрэй), тамбак (Крывашэйцава Кацярына), вакал, блёк-флейта, тамбурын, акарына, варган, дуда і іншыя. Рэпэртуар гурта складаецца як зь песенных, так і інструмэнтальных кампазыцый. Аўтарам песеннага матэрыялу (словаў і музыкі) зьяўляецца Кацярына Ваданосава.

Alta mente - "Вясна" (музыка і словы - Кацярына Ваданосава)


Вясна

Аднойчы на досьвітку, ціхай парой,
Па вуліцах, плошчах, садах
Яна пройдзе маршавай цьвёрдай хадой
І горад абудзіць яна.

Яна не дазволіць нам спаць і сядзець,
Раптоўна ўвесь сьвет ускалыхне,
І вуліцы здзіўлена будуць глядзець
На лёгкую постаць яе.

Бо гэта вясна, яе не стрымаць,
І не падзецца нідзе
Ад сонечных промняў, ад тлуму і мар,
І сэнтыментальных надзей.

Бо гэта вясна, яе не спыніць,
Ёй трэба паўсюды пасьпець,
І хочацца верыць, і хочацца жыць,
І сонцу насустрач ляцець.

І людзям надоўга спакою няма –
Бяз сну ад відна да відна.
А як жа іначай? Іначай – ніяк.
Бо гэта, вядома, вясна.

І, як і раней, у стотысячны раз
Яна прайграе ізноў
І марш навальніц, і сонечны вальс,
І «Марсельезу» дажджоў.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net