. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Хуткі Смоўж
Магілёў

Хуткі Смоўж Гурт створаны ў 2003 годзе творчымі аднадумцамі горада Слаўгарада. Асноўным накірункам у творчасьці гурта зьяўляецца фольк-рок. Пры выкананьні музычных твораў выкарыстоўваюцца музычныя інструмэнты клясычнага рок-квартэта (электрагітары, бас-гітара, барабаны), а для адлюстраваньня нацыянальнага калярыта выкарыстоўваюцца акардыён і духавыя інструмэнты (труба, трамбон, дуда). У верасьні 2007 году асноўны склад гурта пераязджае ў г. Магілёў.

Хуткі Смоўж - "Купальская" (музыка і словы - Сяргей Лукашэнка, Віталь Сьвірыд)


Купальская

Галасы па-над Сажом,
Туман засцілаецца,
Месячак стаіць сярпом,
А мне не гуляецца.
Апрануўся святочна,
У кашулю белую,
Калі ж пашанцуе мне,
На дзяўчыну смелую.

Ночка купалоўская,
Цудамі багатая,
Можа стрэчу зорачку,
Дай сабе сасватаю.
Адшукаю кветачку,
Папарацьніковую,
Загадаю сум зыйдзе,
Раны пазагоўваю.

А каб моцы волата,
А каб срэбра золата.
А каб птушак разумець,
Сілкавацца водарам.

Пакідаю хатачку,
Выбачайце татачку,
Ды на свой прадраны лёс,
Пакладу я латачку.

Супакоіцца не змог,
Падкажыце чаму бог,
Ці глядзіць у другі бок,
Альбо раптам загубіў свой зрок.

Не звярнуўся yсё адно,
Пагарыць усё вайно.
А мае нячысцікі,
Прымуць мяне за свайго.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net