|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Dа! Бл… Нарач
Гурт арганізаваны ў вёсцы Нарач (Кабыльнік) Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, дзе існуе да гэтага часу, двума сябрамі-аднакласьнікамі Віктарам Марозам і Віталем Ананько ў 2003 годзе. Доўгі час «каркас» гурта не зьмяняўся, пабывалі ў гурце два бубначы, трэці, дарэчы, грае да цяперашняй пары, таксама як і два бас-гітарысты (трэці – Зьміцер). Цягам гэтага часу «Dа! Бл…» «згубіла» аднаго з заснавальнікаў і сола-гітарыста ў адзінай асобе – Віталя Ананько. За час існаваньня гурт загучаў на колькі сцэнах, асноўнай часткай у бліжэйшых райцэнтрах (Паставы, Вілейка, Мядзел).У 2006 годзе гурт перажыў сапраўдны крызіс: пакінуў гурт сола-гітарыст Віталь Ананька (ажаніўся), бас-гітарыст Іван Міцько (выехаў у ЗША да маці), згубілі рэпэтыцыйную кропку, сапсавалася большая частка апаратуры, ды яшчэ і бубнач Уладзімер Баркоўскі паехаў вучыцца у Салігорскі тэхнікум. Набываючы новую апартуру, шукаючы новае месца для рэпэтыцыяў і новых удзельнікаў, Віктар Мароз запісаў першы, і, пакуль апошні, альбом «Пачвара», якасьць якога, прабачце, ня вельмі (знайсьці яго можна ў глябальнай сетцы, ці на сайце narach.org). На пачатку 2007 году альбом быў завершаны, знойдзены бас-гітарыст разам з рэпэтыцыйнай кропкай. Усе лета 2007 году гурт займаўся падрыхтоўкай рэпэртуару, але з-за навучаньня бубнача змог зайграць колькі канцэртаў толькі ў пачатку 2008 году (апошні адбыўся 9 красавіка ў г. Полацак на фэстывалі-конкурсе «Ноч Ваўкалака» на адной сцэне з Полацкай INDRA, віцебскім «Крыпа» і сталічным Neuro Dubel). Гурт заваяваў адразу два прызы – прыз глядацкіх сімпатыяў і гран-пры: запіс на студыі «Осмас» у Менску адной песьні. Сьпявае гурт ад самага пачатку толькі на беларускай мове. Стыль і напрамак – нешта сярэдняе паміж панкам і гранжам, з уплывам іншых музычных накірункаў. Паэт і кампазытар – Віктар Мароз. Dа! Бл… - "Мая дзяўчына наркаман" (музыка і словы - Віктар Мароз) Мая дзяўчына – наркаман… Пусьціць па венах аптымізм І дакрануцца да сьвятла. Каму патрэбен гераізм Ты ўжо не тая, што была. Рэальны бруд і бруд рэальнасьці Адкінуць разам у нябыт, калі Жыццё не мае актуальнасьці… Тое не РАК, ці нават СПІД. Я ўсе адразу зразумеў, Прабач, я не пасьпеў. Я ўсе адразу зразумеў, Прабач мяне, я не пасьпеў! Рэфрэн: Мая дзяўчына – наркаман! - 4 разы. «Рамонкам» газавай пліты Агонь заскачыць у вачах. У лыжцы зноўку «варыш» ты Вяселле, радасьць, боль і жах. Табе патрэбен аптымізм І дакрануцца да сьвятла. Каму патрэбен гераізм Ты ўжо не тая, што была. Я ўсе адразу зразумеў, Прабач, я не пасьпеў. Я ўсе адразу зразумеў, Прабач мяне, я не пасьпеў! На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|