. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

DEPO
Менск

DEPO Створаны ў 2001 годзе ў Менску. З 2001 па 2005 музыканты гурта знаходзіліся ў творчым пошуку: гралі ў такіх стылях, як поп-рок, джаз-рок, рок-н рол, «савецкі» рок, спрабавалі свае сілы ў выкананьні эўрапейскай клясыкі. У 2006 годзе DEPO перастаў існаваць ў сваім першапачатковым складзе, Павал Гонца, кіраўнік гурта, зьбірае новы склад прафэсійных музыкантаў.

Сёньня DEPO гэта: кампазытар, сьпевы - Павал Гонца, бубны - Аляксандар Фок, сола-гітара – Зьміцер Рапінчук, бас-гітара – Васіль Залескі, клявішы - Глеб Драбышэўскі, флейта - Зьміцер Барсукоў. За час існаваньня гралі на такіх музычных пляцоўках, як NC, «Графіці», «28», «Катакомбы», «Рок-кафэ» і іншыя. У 2006 зьявіліся на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Не трымай», зь якой і пачалася творчасьць гурта як калектыва з усталяваўшымся музычным накірункам – progressive-rock.

DEPO - "Гуд найт" (музыка - Павел Гонца, словы - Павел Гонца, Натальля Лабушкіна)


Good night

Good night, Эўропа,
На сэрцы іншая турбота.
Good-баю-бай, Радзіма,
Праз шкло любіць больш не магчыма

Прыпеў:
Goodby tut.by
Баю-бай, засынай

Good night, сумленне,
Апошні шанец на збаўленне.
Good–баю-бай, каханне,
Няма надзеі на вяртанне

Прыпеў:
Goodby tut.by
Баю-бай, засынай

Кожны вечар, кожны вечар
Вокны адчыніць баюся
Кожны вечар, кожны вечар
Да цябе, цябе малюся!
Дакраніся да мяне,
Мой анёл бяскрылы,
Даруй мой страх,
Мой грэх адзіны.

Good night, Эўропа,
Згасае назаўжды самота.
Good-баю-бай, краіна,
Мая ўпартая айчына.

Прыпеў:
Goodby tut.by
Баю-бай, засынай





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net