|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Эра Вэрхалу Менск
Гісторыя гурта «Эра Вэрхалу» пачынаецца з таго моманту, калі сабраліся разам Уладзімер Машкоў (Валодсьвет) і Аляксей Казлоўскі (MezaЛёпік) і вырашылі зладзіць сумесны праект. Спачатку было вырашана граць песьні вядомых бардаў, а таксама некаторыя песьні на тэксты Валодсьвета на акустычных гітарах. Але зь цягам часу ім гэтага стала мала і пачалі рабіцца элетрычныя варыянты песень. Новыя песьні было вырашана рабіць у стылі мэталгранж. Былі запрошаныя сэсійныя музыкі і пачалася праца на рэпэтыцыйных студыях. Увесь гэты час гурт знаходзіўся ў пошуках уласнага гучаньня. Паступова гранжу станавілася ўсё меней, дадавалася ўсё больш мэлёдыкі, атмасфэрнасьці, зьявіліся элемэнты фольку і пэгану. На пачатку 2008 году сфармаваўся сучасны склад гурта, калі зьявіўся новы сталы музыка: бубнач Зьміцер Мядзьведзеў (Тэд).
Эра Вэрхалу - "Становіцца страшна" (музыка Эра Вэрхалу, словы - Уладзімер Машкоў) Становіцца страшна! Цемра, пустэча, сьвет забабонаў, З усьмешкай глядзяць на нас вочы анёлаў. Не разумееш загоны сяброў, Ды сам падсьвядома баішся ізноў. У лабірынце сьветаўспрыманьняў Ды ў страхе народзяцца моц і каханьне, Вера ў тое, што будзе і ёсьць, У старасьць, дзяцінства ды маладосьць. Міфы жывуць незалежна ад часу, Угрызаюцца ў душу, заражаюць адразу. І невядома, як з гэтым быць. Становіцца страшна… працягваеш жыць… На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|