. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Fickus
Гомель

Fickus Гурт Fickus быў створаны ў сакавіку 2007 году ў Гомелі. У яго склад увайшлі Зьміцер Вінаградаў (вакал, гітара) і Міця Гаўрылін (бас), Артур Сьцяпянаў (бубны, таксама перкусіяніст ТТ-34) і Сяргей Сочнеў (гітара, таксама гурт Glofira). Музычны напрамак, у якім працуе Fickus, можна азначыць як брытанскі альтэрнатыўны рок. Аўтарамі музыкі зьяўляюцца Зьм. Вінаградаў і А. Сьцяпанаў, тэксты належаць Зьм. Вінаградаву. За невялікі час існаваньня ўжо гурта назьбіралася матэрыялу для першага альбома. На дадзены момант з гэтых песень запісана тры. Астатнія кампазыцыі знаходзяцца ў стадыі запісу на гомельскай студыі Sound Factory.

Fickus - "Сонейка гарачае" (музыка - Дзьмітры Вінаградаў, Артур Сьцяпанаў, словы - Дзьмітры Вінаградаў)


Сонейка гарачае

Непаўторная, бездакорная, элегантная яна,
Непадобная, непадробная, элітарная яна…
Бессаромная, ззяе промнямі
Тая зорка над усім

Прыпеў:
Асцярожна, сонейка гарачае!
Вечар кожны, ды не па-дзіцячаму.

Гэтым вечарам кава з печывам, гэтак блізкая яна.
Прызямлілася, прытамілася, прытулілася яна.
Ледзь прытомная, ззяе промнямі тая зорка ля мяне,
І не зразумець, пачынае грэць насамрэч а ці ў сне!

Прыпеў:
Асцярожна, сонейка гарачае!
Вечар кожны, ды не па-дзіцячаму.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2007
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net