. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Голая манашка
Менск

Голая манашка «Голая манашка» была ўтворана напрыканцы ХХ ст. 11 сьнежня на абломках праекта «Дзень незалежнасьці». Піянэрамі рок-н-рольнай заварухі сталі Федзя і Оранж, як звычайна, на кватэры і на жахлівым апараце. Першая хваля - гаражны панк-рок. Ужо тады можна было пачуць пра каманду на шматлікіх тусоўках пад піва, «Нірвану» і «Сэкс-Пісталз». Падлеткавы сэйшэнізм быў у самым разгары, і на гэтай глебе «Манашка» нядрэнна паспела сябе зарэкамендаваць. Патрэбна была нейкая канцэпцыя, хацелася славы і грошай, але… Федзя трапляе ў турму. Натуральна, што такога чалавека не маглі прапусьціць праз стандартнае сіта і зрабіць зь яго блатнога альбо PI-дара. З успамінаў: «Мне казалі, што я непаразуменьне і не павінен знаходзіцца тут».

А тым часам невядомая масам «Папараць-кветка» марудна, але дакладным шляхам знайшла свайго слухача. І вось яна другая хваля - гэта новыя знаёмствы і канцэрты на вечарынах, прысьвечаных падлеткавай плыні. Вакал «Манашкі» застаецца фірмовым, роўна, як і фірмовыя барабаны. Зьяўляецца трэцяя адметная фігура - Вася Ярмоленка. Цяпер «Манашка» займела фірмовы саўнд, фірмовага Васю, мля, ледзьве не гандлевай маркай стала. Калі б ня ўпартасць і анархічныя настроі, гурт ператварыўся б у мас-мэдыя цукерачку і гудбай ідэалізм, рамантыка. Вось яна стылістыка - гэта мэтанакіраваны пошук сапраўдных ісьцінаў праз адмаўленьне, аскетызм. Аднойчы на кватэры ў аднаго з фанатаў «Манашкі» Федзя пазнаёміўся з Фрэдам. Фрэд яшчэ толькі пачынаў займацца музыкай, але ў яго быў свой стыль, які нядрэнна падыйшоў да таго, што можна было б назваць трэцяй хваляй. Гэта час аптымізму і сапраўдных рэаліяў.

Але і Фрэда з гуртом ужо няма. Яго месца заняў вельмі пэрспэктыўны і талантлівы басіст Сяргей Бялоў. Разам з Васем ён прыўносіць у Манашку джаз і псыхадэліку. Сяргей знайшоўся як раз у той момант, калі Федзя зноў трапіў за краты. Ня так даўно ён выйшаў з цэлым пачкам новых «тэмаў» і ідэяў. Некаторыя зь іх вы ўжо маглі пачуць на менскіх канцэртах. Гэта ўжо чацьвёртая хваля, якая яшчэ не дакацілася берага. Сёньня «Голая манашка» ня проста банда, а цэлая плынь, фармацыя з асобаў, зацікаўленых ідэяй свабоды. Тое, што адбываецца з намі зараз - сапраўднае вызваленьне.

Голая манашка - "Радыеактыўны фон" (музыка - Васіль Ярмоленка, словы - Фёдар Жывалеўскі)


Радыектыўны фон
Ён вельмі актыўны
Фон радыяктыўны
Мам-ма я таксама
Альфа, бэта, гамма.
Марыў пра спатканне
І сапраўднае каханне.
Фон вельмі актыўны, Маня.
Ты не ў стане, я не ў стане

Купалінка, цёмная ночка,
Нарадзіла Крэтына сыночка.

Мы жывем у згодзе
На разбураным заводзе,
Анрэальна не сарвацца,
Ні на што не спадзявацца.
Фон вельмі актыўны, Маня.
Ты не ў стане, я не ў стане.
Можа Божа дапаможа…
Верым, можам, пераможам!





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net