. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

INDRA
Полацак

INDRA Рок-гурт «Індра» ўтварыўся ў 2003 годзе ў складзе: Вольга Андрэева (вакал, гітара) Сандова Галя (віялянчэль), Кухто Павал (бубны), Шэф Марына (гітара). Ідэя арганізацыі гурта (тады яшчэ бяз назвы з індыйскай міталёгіі) належала Марыне Шэф. Узьнікла яна ў яе ў 2001 годзе, калі Марына яшчэ вучылася ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.

Праз год Марына знайшла выключную вакалістку Вольгу, а летам 2002 году яны разам знайшлі сабе хлопца, які ўмеў няблага грукаць па бубнах. Прайшло больш году да таго часу, як на сьвяце саракапяцігодзьдзя Наваполацку да іх далучылася віялянчалістка Галя Сандова. Да так і засталася назаўседы. «Індрай» гурт вырашыў абазвацца перад выступам на канцэрце «АнтыСНІД» у 2003 годзе. Выбар гучнага імені сярод магчымых ажыцьцявіўся геніяльна проста: адна зь сябровак тады яшчя безназоўнага гурта выцягнула з капелюша лёсаносную паперку (па сакрэце, словы, напісаныя на гэтай і астатніх паперках, былі знойдзеныя ў жыцьцядайнай кніжцы «Бен Гур»). Так INDRA сталася INDRAй. З гэтага здарэньня і па цяперашні час асноўны склад гурта застаецца нязьменным, мяняліся толькі басісты. Відаць, Паша такі ўнікальны, што мог мірна ўжывацца з трыма дзеўкамі. Апошнім часам на басе грае Аляксей Панятаеў. INDRA выступала на рок-фэстах ў Полацку, ў Езярышчы, разам зь іншымі гуртамі ў клюбах (P&R, Night City), удзельнічалі ў правядзенні гарадзкіх сьвятаў. Гурт быў адзначаны за лепшы вакал на «Рок-Коле 2004», трапіў у лік ляўрэатаў «Рок-Кола 2005».

Рок-гурт INDRA мае дзьве іпастасі: расейскамоўную і беларускамоўную. Расейскамоўныя песьні гурта ў асноўным належаць заўчасна пайшоўшай з жыцьця Натальлі Клімавай. Беларускія тэксты належаць пяру вядомай полацкай паэткі Леры Сом. Першы альбом пад назвай «Ёсьць кантакт!» быў запісаны ў Полацку, туды ўвайшлі расейскамоўныя песьні Натальлі Клімавай, Паўла Сьляпцова і беларускія на словы Леры Сом. Другі альбом «Сонцавакол» стаўся вынікам перамогі гурта на інтэрнэт-конкурсе «Зваротны адлік-2006». Запісваўся ён у Беластоку на студыі «Рэмбрандт». Альбом часткова паўтарае папярэдні, тэксты расейскамоўных песень Паўла Сьляпцова перакладзеныя Лерай Сом. У якасьці прэзэнтацыйнага канцэрта новага альбома INDRA арганізавала ў Полацку на пачатку сакавіка 2007 году імпрэзу «Ноч Ваўкалака», для ўдзелу ў якой былі запрошаныя менчукі ULIS і Recha. Другая «Ноч Ваўкалака» адбылася ў красавіку гэтага году, і паколькі INDRA была адным з арганізатараў, то ў конкурснай частцы канцэрта не ўдзельнічала. На цяперашні момант гурт упарта працуе над новай праграмай.

INDRA - "Сунічная" (музыка - INDRA, словы - Лера Сом)


Сунічная

Калі жанчына разьнімае ногі,
Абхоплівае талію каханка,
Яго сьцябло яе знаходзіць кветку,
Пухнатую ці голеную гладка,
Што думае яна у гэты момант?..
«Нішто памеры»,
«Прыкупіць бы бульбы»,
«Надвор’е - клас,
я файна загарэла».

Калі жанчына разьнімае ногі,
Абхоплівае талію каханка,
Яго сьцябло яе знаходзіць кветку,
Пухнатую ці голеную гладка,
Што думае яна у гэты момант?..
«Наступны раз
не забываць пракладку»,
«Я сыну
не сказала пра капусту»,
«Хачу на мора»,
«Хоць бы заплацілі»…

Я думала пра ўсё гэта з усімі.
Я ні пра што ня думаю з табой.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2007
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net