. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

intra muros
Берасьце

intra muros intra muros – пэрспэктыўная берасьцейская каманда, якая грае крывавы кактэйль з мэталу, хардкору, рэгі і шансону. Гурт стаў вынікам зьліцьця двух калектываў: нікому невядомага Ashtray, які граў даволі прымітыўны каліфарнійскі гаўнапанк, і адносна вядомага ў свой час у Берасьці дэз-кор калектыва Transfusion of Blood.

intra muros зьдзіўляе слухача перш за ўсё стракатасьцю гітарных рыфаў, што зьмяняюцца з хуткасцю гука ад мэлядычных запілаў да шалёных а-ля грайндкоравых штармоў, што разам з дакладнымі рытмамі, якія раз-пораз зрываюцца амаль што да бластбітаў, дае непрадказальны вынік. Мовай гурта ад самага пачатку вырашана было абраць беларускую. Тэматыка песень заслугоўвае асаблівай увагі, бо мае надзвычай шырокі дыяпазон, пачынаючы з дурнаватага «пацанскага» гоп-шансону з наўмысна прымітыўнай ігрой на губным гармоніку, і заканчваючы гратэскавымі алюзіямі на Эдгара По і Стывена Кінга; ды ўсё ж асновай тэматыкі песень intra muros зьяўляецца так званы сацыяльны аспэкт, высьмейваньне чалавечай тупасьці і коснасьці, вывучэньне прыроды чалавечага ідыятызму як усьвядомленнага выбару. Падзялялі сцэну з такімі калектывамі, як Toxic Bonkers, KNUCKLEDUSTER, Devil Shoots Devil, Маррадёры, 3t.ON, Asguard, D_tails, ONEGIN, Wolfshade, :B:N:, «Сьцяна» ды іншымі.

intra muros - "Успышка зьлева" (музыка - Андрэй Кухарчук, словы - Раман Ладуцька)


Успышка злева

у грыме - малпа ў навінах
распавядае пра ядзерны грыб.
грып, які высушыў жаночы праліў,
на ртутны слупок пазірае бязвінна.
манерна крывіць умею я душы -
позіркам ціхім машыны пытаю:
«Што - ўсё грыпуеш, „Таёта“ сівая?» -
бензін пажырае й маўчыць крывадушна.

скрыўшы
дзвярыма
сваю
галізну

лялька без сораму палае здароўем,
і я пластык грудзей напаўняю любоўю -
каханню стагоддзі вучыла нас маці:
тыран быў таксама калісьці дзіцём.

БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ

мозг пазыч мне: мы страты лічым
на палігонах у горадзе светлым,
лежачы нагамі у бок святла -
так паміраю я маляўніча.

БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ
(добры бог выйшаў з ценю - усе палі на калені)
БОГ ВЫЙШАЎ З ЦЕНЮ - НА КАЛЕНІ

я памятаю: у той час (у той час)
людзі лячылі інсульты хлёркай,
у саркафагах потым ад раку (ад раку)
ратавалісь вільготнай уборкай





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net