. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Invasion
Наваполацак

Invasion Гурт Invasion утварыўся ў сакавіку 2006 году. 24 верасьня 2006 году адбыўся першы канцэрт у клюбе BORA-BORA. Гурт працягваў рэпэтыцыі і празь месяц выступіў на штогадовым фэстывалі «Рок-Кола», стаўшы там «Адкрыцьцём фэста». Да сьнежня таго ж году назьбіралася шмат матэрыялу для запісу дэма-дыска. Запісвалі ўсё ў хатніх умовах. На цяперашні момант Invasion працуе на стварэньнем [EP], які адкрые абсалютна іншы бок гурта.

Invasion - "Ева" (музыка - Міхаіл Крупін, словы - Віталь Кляшторны)


Ева

Паспрабуй захаваць у люстэрке сутнасць сваю.
Ноч прайшла, дзень прайшоў, но ніхто не спыніў душы вайну!
Знікаюць тыдні, месяцы, гады – і ўсё ў пустоты
Ды толькі сцены звыкла захавалі той пах, і ты чуеш свой жах!

Іншай марыла ты быць, забыцца на свой шлях,
Заглянуць імкнулась ты, у чужыя сны
Іншых не знайшла дарог, ступіла на парог,
Вечнага прыстанку

Захаваўся ў прыстанку той тайнапіс крыўды тваёй
І жаданне даравання зусім злілося з зямлею!
Таму што з часам мары паміраюць аб згубленым раі
Ды толькі сцены звыкла захавалі той пах, і ты чуеш свой жах!

Паўсюль кавалкі шкла, затушаны свечы,
Няма чаго чакаць – наперадзе вечнасць.
Глухія пустоты знішчаць адразу,
Пытанне простае – няма адказу!

Іншай марыла ты быць, забыцца на свой шлях,
Заглянуць імкнулась ты, у чужыя сны
Іншых не знайшла дарог, ступіла на парог,
Вечнага прыстанку





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net