. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Kalmary
Бяроза

Kalmary Гурт Kalmary ўзьнік у 2005 годзе. Грае у стылі беларускамоўнага дваровага поп-року з элемэнтамі дыска. Kalmary выступалі з такімі гуртамі як :B:N:, IQ48, Sciana, Tarpach ды зь іншымі. Машковіч Сяржук, які сьпявае у Kalmary, піша тэксты для гурта :B:N:, а Лютыч Алесь, таксама сьпявае і грае ў :B:N:. Гэта, можна так казаць, праект тэкставіка БээНаў. Палова музыкаў мае музычную адукацыю.

Kalmary - "Ён і яна" (музыка - Алесь Лютыч, словы - Сяржук Машковіч)


Ён і яна

Яна любіла паглядзець
Надзвычай добрае кіно,
А ён любіў у сваім двары
Забіць «казла» ў даміно

Але канчаўся серыял,
Яна выходзіла зь сябе
І ўсё крычала на яго,
А ён крычаў: «Люблю цябе!»

Прыпеў:
Ляцяць, ляцяць талеркі і стаканы,
А ён ізноў сягоньня п’яны,
Няма, няма авансу і зарплаты,
Ну як цяпер ісьці дахаты?!

Яна любіла, калі ён
У камандзіроўку ад’язджаў,
Бо да суседа тады йшла,
І ён яе там цалаваў.

А ён ёй тэлефанаваў,
Казаў, што лепшы сваршчык ён,
І на зарплату абяцаў
Звазіць яе ў Ліссабон.

Прыпеў:
Ляцяць, ляцяць талеркі і стаканы,
А ён ізноў сягоньня п’яны,
Няма, няма авансу і зарплаты,
Ну як цяпер ісьці дахаты?!

Яна любіла паглядзець
Надзвычай добрае кіно,
А ён любіў у сваім двары
Забіць «казла» ў даміно

Але канчаўся серыял,
Яна выходзіла зь сябе
І ўсё крычала на яго,
А ён крычаў: «Люблю цябе!»





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net