. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Litvintroll
Менск

Litvintroll Litvintroll быў заснаваны ў 2005 годзе як гурт сярэднявечнай музыкі. У яго склад уваходзілі 2 дудары і два пэркусіяністы. Праіснаваўшы ў такім стане год музыкі вырашылі паспрабаваць сябе на ніве фольк-мэталу. Да гурта далучыліся гітарыст і бас-гітарыст. Цяпер гурт Litvintroll зьяўляецца адным зь вядучых фольк-мэтал гуртоў Беларусі і ўдала спалучае гучаньне старадаўніх інструмэнтаў з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі. Рэпэртуар гурта ўключае існтрумэнтальныя кампазыцыі, апрацоўкі традыцыйных песень беларускага і эўрапейскага фальклёру, песьні на словы клясыкаў беларускай літаратуры, а таксама песьні ўласнага аўтарства. Гурт прымаў удзел у разнастайных фэстах як у Беларусі, так і за яе межамі.

Litvintroll - "Rock'n'Troll" (музыка - Litvintroll, словы - Васіль Варабейчыкаў)


Rock'n'Troll

Карчма півам сустракае,
Поўны келіх налівае.
Тут чакаюць нас сябры,
Ежы поўныя сталы.
Калі піва мы дап’ем –
Дуды ў той жа час надзмем!

Паміраць калі збярэмся,
Сумаваць ня будзе сэрца -
Пекла песнямі абудзім,
Вакол Д’ябла танцыць будзем.
Піва ў глоткі заліваць
І чарцям на дудах граць!

Гэта быццам дрэнны сон,
Гэта жудасны кашмар.
Як нам уцячы адгэтуль –
Мы ў аблозе ў пачвар.
Б’ецца сэрца птушкай ў клетцы,
За бядой ідзе бяда.
Выратоўвайце сябры,
Вываратоўвай дуда!





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net