. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

LOST REGRETS
Менск

LOST REGRETS Гурт LOST REGRETS заснаваны ў 2006 годзе ў г. Менску гітарыстамі гурта OSSUARY (Бобрыкаў Аляксей і Аленчык Павел). Напрыканцы 2004 году, запісаўшы свой першы альбом гурт OSSUARY распаўся і перастаў існаваць (запіс застаўся нявыдадзеным). Але так склаўся лёс, што два гітарысты гэтага гурта зноў сустрэліся і аб’ядналі свае сілы каб граць любімую музыку (heavy metal). Такім чынам, у 2006 годзе складаецца новы гурт LOST REGRETS у склад якога на той момант уваходзяць: Бобрыкаў Аляксей – гітара, Аленчык Павел – гітара, Матвееў Антон – бас і Бохан Мікалай – сьпевы. Пачынаецца сачыненьне першых песень (адна зь іх – цяперашняя Lost Nation). Але напрыканцы 2006 году гурт пакідае бас-гітарыст Матвееў Антон і на бас становіцца Бохан Мікалай. Месца за мікрафонам займае новы чалавек – Радзько Іван. На пачатку 2007 году ў гурт прыходзіць яшчэ адзін чалавек – Шапавалава Марына, якая займае месца за бубнамі. У гэтым складзе працягваецца сачыненьне песень для дэбютнага дыску (некаторыя зь іх – цяперашнія One Should Never Stop Trying, Cocaine Neverending Season, The King of Dream). Амаль праз паўгоду гурт пакідае Бохан Мікалай, але месца бас-гітарыста доўга не пустуе. На яго прыходзіць новы чалавек – Панкратовіч Аляксей. І вось у гэтым складзе напрыканцы 2007 году гурт LOST REGRETS запісвае свой першы дэма-дыск пад назвай One Should Never Stop Trying (7 песень, 40 хвілін), і выпускае сваімі сіламі невялікім тыражом. У гэты ж пэрыяд гурт дае свой першы канцэрт у г. Смаргонь.

На пачатку 2008 году гурт пачынае сачыняць першыя песьні на роднай мове («За родны край», «Вернесься ў восень»), але запісваюцца гэтыя кампазыцыі толькі на пачатку траўня. У першай палове 2008 году гурт дае тры канцэрты (26 сакавіка – бар-клюб «Катакомбы» ў Менску, 26 красавіка – мотафэстываль у г. Горадня і 10 траўня – клюб Night Star, 1st Minsk Metal Fest у Менску).

На сёньняшні дзень склад гурта наступны:
Іван Радзько – сьпевы;
Аляксей Бобрыкаў – гітара;
Павел Аленчык – гітара;
Аляксей Панкратовіч – бас;
Марына Шапавалава – бубны.

Дыскаграфія:
One Should Never Stop Trying, demo, 2007 (7 песень, 40 хвілін).

Афіцыйная старонка ў інтэрнэце: lost-regrets.com

LOST REGRETS - "Рвецца ўраз жыцьцё" (музыка - Аляксей Бобрыкаў, Павел Аленчык, словы - Іван Радзько)


Рвецца ўраз жыцьцё

Ідзеш адзін
Ты маеш пропуск у пекла на імгненні
Не супыніць хвілін
Па венах «неба» цягне ўніз

Ты бачыш мір
Што маніць сонцам у небе да сябе зноў
Ты ў ім кумір
І не патрэбна болей слоў

На крыві сваёй
Мір паставіў свой
Што зрабіў з сабой
Стой, стой, стой

Ізноў адзін
Не разлічыць табе жыцця са смерццю
Адлік хвілін
Пачаўся кроў ляціць як вецер

На крыві сваёй
Мір паставіў свой
Што зрабіў з сабой
Стой, стой, стой

Зноў
На краі стаіш
І па венах небам рвецца ў пекла
Ставіш крыж
Не
Ты не спыніш час
На руках тваіх крывавым следам
Рвецца ўраз
Жыццё

Цягне ў мір
А ніццем вяжа розум не звалодаць
Ты быў кумір
А зараз «неба» давіць розум

На крыві сваёй
Мір паставіў свой
Што зрабіў з сабой
Стой, стой, стой

Зноў
На краі стаіш
І па венах небам рвецца ў пекла
Ставіш крыж
Не
Ты не спыніш час
На руках тваіх крывавым следам
Рвецца ўраз
Жыццё





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net