|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Лютавер’е Менск
Сонечным полымем дагарала лета 2006 году ад п.х.л., на чырвоных вугольлях восені таяла, адлятаючы у Вырай-сад, ціхая сьветлая песьня берагінь… Засталіся адгалоскі той песьні ў мэлёдыях «Лютавер’я», толькі пачынаўшага рабіць першыя крокі… Усё новыя і новыя ўзоры віліся з-пад пяра летапісца, што распачаў новую старонку кнігі Жыцьця… Розныя людзі пачалі зьяўляцца вакол гурта і напрыканцы году, здаецца, усё стала на месцы – ступала «Лютавер’е» па зямной цьвердзі упэўнена і радасна… Адбыліся некалькі канцертаў, цягнуўся час, ляцелі сокалы-дні, прыйшоў Новы год, але ж не прынес ён нічога, акрамя сьлёз ды болі… Замутненыя вочы ня бачылі больш сьвета, сіл не было змахнуць гэтую завесу… І тады працягнуў Купала руку, ачысьціў «Лютавер’е» зьзяньнем Папараць–кветкі… Адбылася зьмена склада – са старымі музыкамі, на жаль, разьвіталіся… Гурт зьмяніўся і ў музыкальным пляне – калярыт дадала дуда, жалейкі, сапілкі, жаночы вакал узмацніўся гролам…На дадзены момант за плячыма гурт мае амаль скончаны міні–альбом, ідэі на паўнафарматнік, а таксама велізарнае жаданьне жыць, кахаць, змагацца і несьці сваё слова людзям… Лютавер'е - "А Славене ды Росе" (музыка і словы - Аляксей Маляўка) А Славене ды Росе Вецер-браце раскажы гоманам дубоў Як калілася ў зямлі ой ды руда-кроў Як над домніцай каваль нагавор шаптаў Як ў далонях востры меч ворага шукаў Пярун-бацька пакажы ў глыбіні нябес Славу, што няслі дзяды – князь Славен ды Рос Як у вотблесках агней устала племя-род Як няслі на поўнач струг плыні буйных вод Чараўніцы зоры ясныя, зоры ясныя – дзевы красныя Вы ляціце на прасторах, выпеце люцкое гора Ды Кручыны горкі слезы абярніце ў спеў бярозы Абдыміце Русь крыламі – славу, што расла вякамі На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|