. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Miascovyja
Бяроза

Miascovyja Гурт Miascovyja быў створаны яшчэ ў лютым 2004 году, але Днем нараджэньня гурта лічыцца 30 красавіка гэтага ж году. Менавіта ў гэты дзень гурт ужо зьявіўся на невялічкай сцэне ў сваім родным горадзе Бярозе, што на Берасьцейшчыне. Склад гурта выглядаў так: Дзяніс Петруковіч - бубнач; Макс Петруковіч - вакал, рытм-гітара; Руслан Прыходзька - бас; Пеця Філюта - сола-гітара. На працягу амаль цэлага году гурт яшчэ некалькі разоў выступаў у Бярозе. У красавіку 2005 году гурт упершыню выступіў па-за межамі гораду. Гэта было Берасьце. Там Miascovyja прынялі удзел у моладзевым фэстывалі. На працягу гэтага году гурт займаўся працай над сваімі песьнямі. У гэты час зьявіліся такія песьні як «Мой анёл», «Пра жыцьцё», «Не падыходзь».

Ужо ў красавіку 2005 Miascovyja робяць першы дэма-запіс на студыі Bardak House, што ў Белаазёрску. А яшчэ праз 4 месяцы яшчэ 4 дэма-запісы. У жніўні гурт быў запрошаны на вялікі канцэрт - прэзэнтацыя новага альбома гурта :B:N: «Жыве рок-н-рол», у якім прынялі удзел такія гурты як «Сьцяна», Tarpach, Lilith. На працягу 2006-2007 гадоў гурт некалькі разоў выступіў у Менску, у клюбах «Арэна», «Катакомбы», «Акварыюм». У траўні 2007 Miascovyja падаюць матэрыял да адбору на «Басовішча», але няўдала. А ў верасьні адбылася вялікая падзея. Гурт упершыню быў запрошаны за межы Беларусі, ў суседнюю Польшчу, дзе прыняў удзел у Першым Фэстывалі Маладога Пакаленьня «Sounds of Borderland», што ў Вішніцах, разам з гуртамі Kalmary (Бяроза), «Аскеза» ды «Спрат» (Берасьце). На працягу гэтага году гурт напісаў яшчэ шмат матэрыялу, а на яго прыканцы быў зроблены яшчэ адзін запіс.

За гэтыя 4 гады гуртом напісана больш за 15 песень. Словы ды музыку ў асноўным пішуць удзельнікі, але ёсьць людзі якія таксама прыклалі свае рукі да іх напісаньня. З 15 траўня 2008 году песьня «Восень» бярэ ўдзел у гіт-парадзе «Тузін Гітоў». Цяпер гурт працуе далей над сваімі творамі, а ў недалекай будучыні плянуецца прафэсійны запіс альбома.

Miascovyja - "Восень" (музыка - Miascovyja, словы - К. Веразуб)


Восень

На чысты дол вады, на мокрую зямлю
Скідае кроплі неба з вышыні
І толькі я сяджу ў парку і гляджу
Як восень ціха наступае…

Прыпеў:
Па вокнах ляпаціць
Глухі, пануры дождж
На кронах дрэў лісты вецер зрывае.
І як табе сказаць
Ці сэрцам перадаць
Наступны раз нас лета пакідае.

Зляцеў адзін лісток, за ім яшчэ адзін
Так часам дрэва кроплі пралівае
Ды так жа ў людзей, ды толькі что часцей
Хто-небудзь з нас жыццё губляе.

Прыпеў.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net