|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Мутнаевока Менск
Гісторыя гурта «Мутнаевока» пачынаецца з 2005 году. Некаторым аматарам беларускай музыкі гэта назва падаецца «алькагалічнай», але ўдзельнікі гурта уклалі ў яе і гістарычны сэнс: узгадалі пра існаваньне ў савецкім Менску нефармальнай кавярні пад народнай назвай «Мутнае вока», дзе зьбіраліся тэатралы, пісьменьнікі і іншыя плённыя людзі.Творчы шлях гурта разьвіваўся даволі традыцыйна для беларускай музычнай прасторы: шматлікія выступы ў клюбах, зьмена складу, «пілётныя» дэма-запісы ў інтэрнэце. Пачыналі хлопцы з бруднага сіэтлаўскага гранжу, але пасьля зьмены складу (які, дарэчы, зьяўляецца нерухомым ўжо 2 гады) знайшлі свой саўнд. Падкупляюць слухачоў драйв, мэлядычнасьць, шчырасьць песень гурта «Мутнаевока». Напрыканцы мінулага году музыкі зрабілі тры дэма-запісы сваіх кампазыцыяў разам з гукарэжысэрам Віталём Кулеўскім (менавіта гэтыя запісы яны даслалі на адбор). Дарэчы, па ініцыятыве В. Кулеўскага гурт «Мутнаевока» загучаў на радыё «Сталіца» ў праграме «Сустрэча зь песняй». За апошнія чатыры месяцы група дала дзевяць канцэртаў на розных пляцоўках Менску. У плянах на будучыню – запісаць дэбютны паўнафарматны альбом, узяць удзел у запісе альбома-трыб’юта гурта P.L.A.N. А ў самых дзёрзкіх марах – выступіць на «Басовішчы». Мутнаевока - "Сэрца стук" (музыка і словы - Яўген Змушка) Сэрца стук Веру ў мэты і імкненні, Бачу ўзлеты і падзенні. І пьяны рух, крыві ў венах рух І звар'яцелы сэрца стук. Прыпеў: Нам паветра не хапала! Ты аб гэтым мне спявала. Я да ночы буду слухаць Хворы твой сэрца стук. Мілы мой божа, на што жа ты здольны? Я не ў палоне, але і не вольны. І нават хочацца заснуць, але перашкаджае сэрца стук. Прыпеў. На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|