|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі NatureMorte Менск
Гурт NatureMorte пачаў свой жыцьцёвы шлях у кастрычніку 2004 году. Рэпэтыцыі, канцэрты, запіс песень – усё гэта зрабіла той калектыў, які існуе зараз. Выступленьні гурта вы маглі пачуць у такіх менскіх клюбах як NC, «Палуба», «Катакомбы», «Графіці», «рок-кафэ БДУІР», «Рок-Хаўс Кафэ», а таксама ў Тэатры Юнага Гледача, на малой сцэне Палаца Рэспублікі, у ЦТДіМ «Эўрыка». Акрамя таго гурт прымаў удзел у фестывалі «Рок-Кола-2006» у Полацку. NatureMorte мае даволі арыгінальны склад гутра: акрамя звычайнага набора бубны-бас-гітара-вакал (дарэчы, жаночы), выкарыстаны скрыпка і клявішы. У жанрава-стылёвым пляне NatureMorte не абмяжоўвае сябе рамкамі нейкага аднаго канкрэтнага стылю, а крэатыўна спалучае самыя разнастайныя напрамкі сучаснай музыкі. Зараз NatureMorte актыўна займаецца канцэртнай дзейнасьцю і пачынае запіс альбома.Удзельнікі гурта NatureMorte: Бусел Максім – гітара Магілевец Раман – бубны Аляксандрава Кацярына – клявішы Сьвідзінская Настасься – вакал Маршчонак Кацярына – скрыпка Шуйскі Дзяніс – бас Кузьмін Аляксандар – дарбук NatureMorte - "Разьвітаньне" (музыка - Д. Перавазьнюк, Кацярына Аляксандрава, словы - Кацярына Аляксандрава) Разьвітаньне Спынюся на ўскрайку дарогі, Мінулае ўзгадаю, І голас зусім далёкі Кране майго сэрца хвалі. Пакліча мяне ў падарожжа, Што дорыць нябёсаў багацці, І толькі адно застанецца – Сказаць вам усім «Бывайце»… І стоячы на раздарожжы Я раптам усё зразумею: Няма на вяртаньне моцы – Я мушу ісьці наперад. Бывайце, шчаслівые жыцьця хвіліны, Бывайце і чорныя моманты, поўныя Горкім палынам… Зыду ў нябыт І зраблюся я ценем – Вільготным мігценьнем На раньнім сьвітаньні… На ўскрайку чароўнага гаю, Сваю я белую песню Пачуўшы пазнаю. На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|