. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Плынь
Менск

Плынь Гурт быў створаны ўвосень 2005 году. Пасьля шматлікіх творчых шуканьняў і неаднаразовай зьмены складу гурта, «Плынь» набыла свой цяперашні выгляд – у яе складзе ад самага заснаваньня – Павал Корань (бас-гітара) і Кацярына Аліхвер (вакал, тэксты, музыка, дадатковыя інструмэнты). Аляксей Гладыш (бубны) далучыўся у 2007 годзе, 2008 год стаў вырашальным у гісторыі гурта – пасьля далучэньня Івана Саўчанкава (гітара) і Віталя Барушкі (гітара, вакал). Гурт выконвае музыку выключна ўласнага сачыненьня, у 2006 годзе «Плынь» падавала заяўку (песьня «Маценька») на ўдзел у «Басовішчы» – не прайшлі з-за недахопу інтэрнэт-галасоў. Гурт выступаў на вечарыне памяці Я. Летава, рабіў запісы на студыі «Селах», таксама працаваў з А. Старавойтавым і А. Зайчанкавым; на цяперашні момант гурт працуе над запісам альбома, плянуе выступы ў клюбах Менску. Матэрыял на 80% беларускамоўны. Усе ўдзельнікі гурта маюць неаднаразовы вопыт выступаў, працуюць адначасова над некалькімі праектамі (Deadmarsh, Generation F, Neverjustice і г.д.).

Плынь - "Сэрца" (музыка - Плынь, словы - Кацярына Аліхвер)


Сэрца

За незачыненымі дзьвярыма
Дзьве маркотныя сьвечкі
Раськідалі свой цень па сьценах,
За якімі - кіламетры мора
Ў ветразях сусвет хавае.

Сэрца маё гаворыць
Пра цябе з кавалкам неба ў вакне,
Неба – яно ж табе паўторыць:
Любоў яшчэ вернецца,
Ўсё праміне.

Воскам сьвечак
Апаліла вечар
Мне й табе –
Не трымай мой крыж –
Мая работа
Біцца ў сьцены,
За якімі ты
Маўчыш,
За якімі - кіламетры мора
Ў ветразях сусвет хавае.





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net