. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

RestArt
Менск

RestArt Мы, герлы, круцей за ўсіх!
Кожная - сапраўдны псіх!
У годзе двацаць нуль нуль сёмым
Гурт RestArt сабраўся новы.
Песьні розныя запелі,
Каб хаваліся суседзі.
Каб нам весялей жылося,
Metal-музу мы запросім.
Будзе нам дапамагаць
На «Басовішчы» згуляць.

Як вы ўжо маглі здагадацца, RestArt - гэта гурт з адных дзяўчат.

Знаёмцеся: Настасся - гітара, вакал; Вольга - клявішы, вакал; Сьвятлана - бас, Марына - ударныя.

Нам ўжо годзік і некалькі месяцаў. Дарослыя…
Для кожнай з нас гэта ўжо ня першы гурт. Цяпер мы разам, а за плячыма ўжо каля 15 канцэртаў, і ня толькі ў Менску, але і ў Магілёве, Гомелі, Маладэчне, Смаргоні і іншых гарадах.
Усіх заўсёды вельмі зьдзіўляе: як гэтыя мілыя дзяўчынкі і такое?
Здзіўляцца ёсьць чаму. Бо мы граем цяжкі мэтал-кор, аднак не пазбаўленыя мэлёдыкі і нейкай своесаблівай прыгажосьці.

RestArt - "Не давярай" (музыка - RestArt, словы - Настасься Чарпінская, Вольга Герасіменка)


Не давярай

Не давярай былому -
За днём настане змрок.
Забыцца дапаможа
Да смерці першы крок.
Наперадзе пустэча,
Ўсё спаліць мой агонь.

Наперадзе пустэча,
Ўсё спаліць мой агонь.
Засну я назаўжды,
Ўсё паглыне мой сон.

Не давярай былому-
Сябе перамажы.
Я зачыняю дзверы
Схаваўшысь назаўжды.
Наперадзе пустэча,
Ўсё спаліць мой агонь.

Наперадзе пустэча,
Ўсё спаліць мой агонь.
Засну я назаўжды,
Ўсё паглыне мой сон.

Таемных разважанняў нікому не дазнацца,
Я кожны гук пачую і буду спадзявацца на сябе.

Наперадзе пустэча,
Ўсё спаліць мой агонь.
Агонь…





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net