|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Рокаш Менск
Гурт быў створаны ў верасьні 2004 году. Канцэпцыяй творчасьці гурта зьяўляецца спалучэньне атмасфэры беларускага Сярэднявечча разам са сваім уласным сьветаўспрыманьнем. Мэтай сваей дзейнасьці мы лічым абуджэньне ў беларускай нацыі годнасьці, павагі да сваіх каранёў, а таксама ўсьведамленьня сваей нацыянальнай ідэнтычнасьці. У сваёй музыцы мы спрабуем спалучыць таямнічую аўру даўніх часоў разам з рокавым драйвам.«Рокаш» прымаў удзел у шэрагу канцэртаў і фэстаў. Найбольш значнымі зь якіх варта лічыць канцэрт у Маскве ў клюбе «Археалогія» (студзень 2007), удзел у фэстах «Spotkania folkowie» (Чэрэмшаў, Польшча, чэрвень 2006), Memento Mori III (кастрычнік 2006), Vox Femina: tribute to Flёur (сьнежань 2006), Folk Haloween Party (лістапад 2006), Pre Memento Mori: Folk vs Dark (кастрычнік 2007), BobROCK fest (Бабруйск, кастрычнік 2007), далі некалькі канцэртаў у менскіх клюбах восеньню 2007 – зімою 2008, прымалі ўдзел у шматлікіх фэстах сярэднявечнай культуры, гралі ў лютым 2007 году на разагрэве ў гурта Flёur, а таксама прымалі ўдзел у шэрагу іншых імпрэзаў і канцэртаў. Двойчы кампазыцыі гурта «Рокаш» прымалі ўдзел у гіт-парадзе «Тузін Гітоў». У выніковым туры за 2007 год нашая песьня «Крумкач» заняла 9 месца і ўвайшла ў зборнік «Прэм’ер-Тузін 2007». Цяпер гурт з кампазыцыяй «Восень» зноўку прымае ўдзел у гіт-парадзе, дзе займае высокія пазыцыі. Рокаш - "Восень" (музыка - Паліна Юнкевіч, словы - Лявон Казакоў) Восень За маёю спіною Жоўтых лісцяў сцяна Пад халодным дажджом Зледзянела струна Не пачуць у начы Мне мелодыю дню На халоднай свячы Не ўбачыць вагню Лесу скрозь цішыню Я прайду па нажы Неба ўдалечыню Да нябачнай мяжы Да высокіх халмоў Дзе гарыць твой агонь Дзе прытулак знайшоў Мой шчаслівейшы сон Прыпеў: Ёсць толькі восень – бягу я за табой Скрозь чорну восень – пачуй жа голас мой Праз гэту восень – дажджу скрозь ціхі звон Прыйдзі ж у восень – здымі з мяне праклен Я свой скарб не здабыў Паламаўся мой меч Медны грош варты быў Цэлай тысячы свеч Галаву палажыць Не закончыўшы сказ Ды агонь усё гарыць Толькі ёсць яшчэ час Прыпеў. На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|