|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі ROSY Стоўбцы
Гурт ROSY распачынае сваю гісторыю ад 2001 году. На той час ROSY, абраўшы фольк-рок, канцэртавалі ў Польшчы (Пулавы). Але ў 2002 годзе дзейнасьць гурта пайшла на спад. Прычына таму – вучоба, праца, войска.У 2004 годзе ROSY аднавілі сваю дзейнасьць у Менску, але ў новым складзе і ў новым стылі граньня. Прыярэтэты зрушыліся ў бок блюз-року да мэлядычнай рок-музыкі. Сёньня ROSY – гэта Віталь Чарняўскі (вакал, гітара, флейта, вуснавы гармонік, а таксама тэксты і музыка песень), Ягор Касьцюкоў (гітара, вакал, музыка песень), Ягор Дырда (баян, гітара), Цімур Васіленка (бас-гітара), Юры Васіленка (бубны), Вадзім Дырда (клявішныя), Ісакаў Максім (гітара). ROSY - "Надзея" (музыка - Ягор Касьцюкоў, Віталь Чарняўскі, словы - Віталь Чарняўскі) Надзея Шчырым сэрцам да сябе завеш, Супраць лёсу па рацэ плывеш. Твой пунсовы ветразь грэе кожную душу. Не пакінь жа, я цябе прашу. у начы ты свет далёкіх хат, У сустрэчы чулы добры брат. Хай сляды бягуць, іх не дагоніш, як раней, Але ўперад ты вядзеш смялей. Нават там халоднаю зімой Ты абудзіш песняю жывой. Вольнай птушкай неба заспявае па вясне, Свет любові прыдзе да мяне. На бясконцых ростанях стаяць І бясконца нешта выбіраць… Ты бясконцы свет, што да канца душу сагрэе Ты - н а д з е я На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|