|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Scales Менск
Гурт Scales утварыўся ў кастрычніку 2006 году. Усё пачалося з таго, што Ганна П., вакалістка, рытм-гітарыстка і ўвогуле фронтмэн разам са сваёй кузінай Верай П. (сола-гітара) вырашылі стварыць рок-гурт дзеля ўласнае самарэалізацыі. Разам з Ганнай П. у адным каледжы вучылася Вераніка Ш., якая была ня супраць паграць зь імі, і ўстала за бас-гітарай. Засталася адвечная праблема ўсіх маладых гуртоў – барабаншчык. Ён па хуткім часе знайшоўся ў асобе Аляксандра П. Але паграць зь ім давялося нядоўга, бо ўвесну 2007 году Аляксандар сыходзіць. Шалі пераважылі ў правільны бок і за бубны села Юлія К., ад чаго гурт, здаецца, толькі выйграў і ў зьнешнім пляне, і ў сэнсе рытму. Першы канцэрт Scales адбыўся ў сьнежні 2007 году на закрытай вечарыне, пасьля гралі ў некаторых школах г. Менску. Былі таксама выступы 30 сакавіка і 5 красавіка 2008 году ў клюбах Step і Graffiti адпаведна.У лютым 2008 году Scales запісалі demo (тры песьні на беларускай мове + intro). Рэпэртуар гурта зараз складаецца з 7 песень на беларускай мове і 2 на ангельскай. На музыку гурта аказалі ўплыў такія калектывы, як Nirvana, RedHotChilliPeppers, Deep Purple і Silverchair, таксама N.R.M., Krama, Krok і, канечне ж, Hole. Такім чынам, гурт Scales складаецца зараз з чатырох чалавек. Гэта Ганна Пучкова (гітара, вакал), Вера Пучкова (гітара, вакал), Вераніка Шніп (бас-гітара), Юлія Краўчанка (барабаны). Паводле стылю гурт грае postgrunge/indie-rock. Павал Дарохін Scales - Хопіць (музыка - Scales, словы - Ганна Пучкова, Вераніка Шніп) Хопіць Хопіць чакаць, чакалі ўжо, Твае навіны не навіны даўно, Жарты твае не смешны зусім, Хопіць! Надакучыла ўсім! Хопіць ілгаць, хопіць маўчаць, Хопіць сваё чужым аддаваць. Час будзе бегчы хутчэй і хутчэй, Хопіць! Не будзе лягчэй… Рэфрэн: Зноў новы дзень, Час уставаць, Да лепшых надзей Шлях пракладаць. Паўтор 1. Рэфрэн (2 разы). Сола. Рэфрэн (2 разы). (2 разы) Хопіць залішніх словаў! Хопіць чужых імёнаў! Хопіць! Няма ўжо моцы, Нам хавацца ў сценах досыць! На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|