|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Скімен Полацак
«Шасьцёра сяброў сыйшліся ў адной Мары». Так вызначыў нараджэньне калектыву «Скімен» лідэр гурта Юры Лаўроў.«…Асноўная ідэя нашай творчасьці заключаецца ў тым, што чалавек не народжаны быць шэрым, быць у натоўпе. Чалавек можа быць шчасьлівым і мусіць раскрываць сябе. З дапамогай музыкі, што ідзе з нашых сэрцаў, мы імкнемся дапамагчы людзям раскрыцца - гэта і ёсьць наша Мара…» Гурт «Скімен» (што ў перакладзе з стараславянскай мовы азначае «малады леў») сфармаваўся ў жніўні 2001 году. Ужо праз год гурт займае 2-е месца на фэстывалі «Рок-Кола» (г. Полацак), а пазьней, у 2004 годзе, хлопцы становяцца двухразовымі ляўрэатамі «Рок-Кола». У 2005 годзе каманда атрымала Гран-пры міжнароднага конкурсу «Закліканы быць першым». Адразу пасьля гэтага музыкі запісалі дэбютны расейскамоўны альбом «Сердце льва» (г. Масква, «GN-Records»), за прэзэнтацыю якога гурт атрымлівае прэмію «Лепшы канцэрт году» па меркаваньні фэстывалю «Рок-Кола». Праз год песьня «Зачем» увайшла ў зборнік «Лепшая беларуская альтэрнатыва» (г. Гомель, «Go Records»). «Скімен» выступаюць на шматлікіх канцэртах і фэстах у Беларусі і суседніх краінах. Так, 2006 год адзначаны ўдзелам у дабрачынным туры моладзевай арганізацыі «Маё пакаленьне» з сольнай праграмай па гарадох Сібіры (Томск, Краснаярск, Іркуцк). А ў мінулым годзе гурт становіцца паўфіналістам конкурсу «The Global Battle of the Bands» у Беларусі. У 2007 годзе ўдзельнікі гурта прымаюць важнае для сябе рашэньне – перайсьці на беларускую мову выкананьня. «Мы заўсёды адчувалі сябе беларусамі, але пачыналі сваю творчасьць па-расейску. Разам з тым, прыйсьці да мовы ніколі ня позна. Мы робім гэта зараз», - кажа Аляксандр Дамарод, вакаліст «Скімен». На беларускую перакладаецца старыя песьні гурта, ствараюцца новыя. Акрамяя таго, у канцы 2007 году, сумесна з дабрачыннымі арганізацыямі, пра падтрымцы ПРААН, каманда дае сэрыю канцэртаў-акцыяў у Сьветлагорску, Воршы, Навалукомлі супраць наркаманіі і распаўсюду СНІДу. Апошнія выступы былі з гуртамі «Слот», Stigmata, Brainwashed (Нямеччына). Таксама гурт прадстаўляў Беларусь у Нямеччыне на фэсьце «Singetreffen» Ritergut Lutzensommern. Ідучы за сваёй Марай, музыкі не зьбіраюцца спыняцца на дасягнутым. Кожны іх выступ – гэта вынік сур’ёзнай працы над тэкстамі і сцэнічным іміджам: «…„зрабіць“ некага – для нас не самамэта. Галоўнае „пераскокваць“ саміх сябе, каб кожны выступ быў лепшы ад папярэдняга…» Скімен - "Хто ты" (музыка і словы - Юры Лаўроў) Хто ты У люстрах воч ні ўдзень ні ўноч Немагчыма больш хаваць, што ўнутры Пагляд патух, сябры сышлі Я іншым стаў, і кім ёсьць мы Сярод сяброў заўжды герой А ў сэрцы жаху вугалькі Калі твой лёс зьвядзе з сабой Пытаньне ёсьць «хто я такі» Уноч няясна хто мы, ніхто нам не падасьць рукі Але прамень у сэрцы адкажа хто я ёсьць такі Ламаючы былое, імкнемся будавацца Ня буду я сярэднім, я досыць многа значу Сэрца крычыць, я хачу знаць. Што адбываецца тут ўнутры І чаму так баімся мы адзіноты і цёмнай парЫ Сістэмай жыў, сістэмай плыў, ды не магу так жыць цяпер Яна распалася на пыл і я ў ім знайшоў сябе Уноч няясна хто мы, ніхто нам не падасьць рукі Але прамень у сэрцы адкажа хто я ёсьць такі Ламаючы былое выходзім мы з застою Сыстэма нас дастала, цяпер я знаю хто я На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|