|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Spita/\ь F Беларусь
…прыкладна вясной 2005 сталі «відавочныя» першыя прыкметы ўзьнікненьня «новага» непрадказальнага парастка in utero МУЗЫКІ, створана як вынік інтуітыўна-падсьвядомай любові да сваіх папярэднікаў і стварэньня ўмоваў узаемапранікненьня і сынтэзу іх «найбольш цікавых рыс» дзеля стварэньня чарговага, дыхаючага «новымі» памкненьнямі, жыцьця. Працягваючы свой непрадказальны, для пэўных абываталяў, шлях фармаваньня, адаптацыі і прыжываньня «новых» ідэяў, часам неданошаных і выклікаючых пэўнае неразуменьне і, верагодна, насцярожанасьць, альбо нават недавер. На дадзены момант гукамі ў вызначаным дыяпазоне мажліва выявіць абрысы душы (Spіta/\ь F:«вова семіжон - музыка, сынтэзатар»), head (Spita/\ь F: «andpэй seленеvскі - лірыка, музыка, голас»), ступняў (Spіta/\ь F: «дзімка акнэшарта - бас гітара, упэўненасьць, радасьць») і крылаў (Spіta/\ь F: «максім гурскі - гітара, прыклад жыцьцёвай сумленнасьці») будучага немаўляці. Spіta/\ь F да цяперашняга часу знаходзіцца ў пошуку найбольш адпаведнага сабе сэрца (Spita/\ь F: «Х-барабаны») і карыстаецца падтрымкай сесійных «інплянтантаў». Менавіта таму гурт адметны толькі «невялікімі» сымптомамі зараджэньня (клюбныя выступы, унівэрсытэцкія пляцоўкі і фэстывалі) і ня можа лічыцца асобнай адзінкай у музычнай культуры, аднак сумленна чакае спыненьня цыклю свайго фармаваньня, цешачыся будучымі надзеямі цікаўнага немаўляці аб дабрыні, пяшчоце і клопаце новага сусьвету зь якім, верагодна, належыць сустрэцца, каб дабразычліва ўсміхаючыся, распавесьці яму свае новыя адчуваньні і нагадаць пра мінулыя кволыя крокі да сустрэчы з Табою…
Spiта/\ь F - "Празрыстым подыхам паветраных надзей" (музыка - Вова Семіжон, Andpэй Seленеvскі, словы - Andpэй Seленеvскі) Празрыстым подыхам паветраных надзей Там дзе мы ідзем Дзе невядомым шляхам новым карацей Цень ні разальем На свет узнёслых перакрэсленых ідэй І дзівосным сном Ледзь-ледзь накрытым рэчаіснасцю жыцця Ты і я плывем Усмешкай Лізы як малое як дзіця Там дзе мы ідзем Празрыстым подыхам паветраных надзей Сцелючы прамень Штурхай нахабным светам цені як раней Плачаш цішынёй Далоні цешаць гукі - грай музыка грай Новай вышынёй Мы хутка вернемся сустрэнемся бывай… На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|