|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі WANTED Берасьце
Берасьцейскі гурт WANTED створаны ў 2006 годзе. Улетку 2006 году прайшлі адбор для ўдзелу ў «Адборышчы-2006», але ня здолелі прыехаць на канцэрт з прыватных прычынаў. Тое самае паўтарылася і ў 2007 годзе. Цяпер WANTED у трэці раз спрабуюць патрапіць у лік канкурсантаў «Басовішча».
WANTED - "Pesnia choc tresni" (музыка - Віталь Кіцель, словы - Дзьмітры Піскур) Pesnia choc tresni Неяк сяду напішу такую песню Можа заўтра напішу, а мо пад весну І адразу ў любым краі нешта зменіцца А пакуль сяджу за півам - піва пеніцца Будзе ўсё як мае быць, чаго ты ныеш Ты, браток, на гэты рот гузік не прышыеш Тужыць няма аб чом - на мілю сем карчом Бом-бом-бом-дігрібом-дігрібом Рэфрэн: Песня-хэй!-песня хоць трэсні Заблішчыць маланкай мая песня Песня-хоў!-а хоць ты трэсні Хай грыміць як гром такая песня Часам сню нібыта мне гадоў пад восем Дзякуй богу, у галаве цвярозы розум Што кавалак не ўхапіў, шкадую часам Знама што жыццё ідзе чорна-белым пасам Я не ведаю як заўтра ляжа карта Можа буду гарцаваць па Ман-Мартры Ці набуду рэстаран у Нью-Джэрсі І скажу тады сабе «заперлі чэрці» Рэфрэн. Усе сумнеўна ў белым свеце і няпэўна Ты даруй мне за грахі, каралеўна Бог пляце нам на нябесах нітку лесу Выбачай, я ўжо пабег, буду позна Чалавеку на бяду ягоны жарсці Калі хочаш шчасце мець - не трэба красці Пэуна, будзем намбэ ўан на Палессі Усім добрым ліцьвінам – ВАМ! - заграем песню Рэфрэн. На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|