|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі Zaniapad Менск
Гурт Zaniapad узьнік у верасьні 2007 году. Першапачатковы склад і склад на сёньня: Андрэй Бурбо (вакаліст, гітарыст), Аляксей Сергіеня (гітарыст, бэквакаліст), Сьцяпан Бахараў (басіст), Андрэй Южык (ударнік). З кастычніка пачалася актыўная праца над стварэньнем матэрыялу. Паколькі ўсе музыкі маюць музычную адукацыю, праца ішла вельмі хутка. У лістападзе 2007 году былі адпісаныя 4 песьні (у дэма якасьці). Пасьля гурт Zaniapad граў шэраг клюбных канцэртаў. У бліжэйшы час плянуецца запіс альбома і канцэрт зь вядомымі беларускімі гуртамі ў Вільні.
Zaniapad - "Дзе?" (музыка і словы - Zaniapad) Дзе? За зялёным лесам Шмат прыгожых азёраў! Зноў знікаюць пушчы Знікаюць жывёлы! Загінаюць балоты Гінуць пушчы ды паркі Нас хвалююць турботы І на сэрцы так гадка… Рэфрэн: Дзе, дзе жывая краіна? Дзе, усё тут загіне? Дзе, дзе блакітныя рэкі? Дзе, дзе знайсці чалавека? Можа быць так і трэба? Можа мы ўсе загінем? Можа тут застануцца Толькі плямы бензыну? Можа мы ўсе загінем? Можа гэта і кепска Але тут застанецца Чароўная кветка… Рэфрэн. На галоўную старонку разьдзела архівы >>> Басовішча 2007 Басовішча 2006 Басовішча 2005 |
|
|