. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Basowiszcza 2008
фэстываль музыкі маладой Беларусі

Zatoczka
Магілёў

Zatoczka Гэты беларускі квінтэт напаўняе панятак «танцавальная музыка» новым сэнсам, дзе музычная традыцыя СКА па-майстэрску і дасягальна пераасэнсаваная. Гучаньне Zatoczka – гэта, перш за ўсё, асаблівы SKA Beat, заснаваны ня толькі на рытм і духавой сэкцыях, але і на электронных сэмплах (спакусах кампутаровай эры). Прывязьлівая, быццам мёд, мэлёдыя, у лепшых традыцыях стадыённага року, захапляе зь першых жа тактаў. Галоўнае ў песьні – беларускамоўныя тэксты, дасьціпнае «сацыяльнае прапаведваньне», гульлівая іронія і пранікнёнасьць у дыяпазоне ад адчайна гістэрычнага панку да (амаль што) лірычных балядаў, выкананых з адпаведнай стылю СКА энэргіяй ды адданай жарсьцю. Музыка Zatoczka падыходзіць як для танцаў, гэтак жа і для ўдумлівага самаразбурэньня. Гэтая разьвясёлая кампанія музычных хуліганаў пацьвярджае тытул самага скакучага стылю.

Zatoczka - "Пра каханьне" (музыка і словы - Zatoczka)


Пра каханьне

Апярэджваючы
Мутарнасць пытанняў
Я проста пасылаю
Цябе нах
Дэтаную запальніцай
Папяросу
На патэфоне зноў
кружэлка Бах

Жадаеш – запрашу
Цябе на танец
Клясічны
Душы і цела разам
Быць можа, ты і плакаць
Перастанеш
Адчуеш ты сябе
Маёй нявестай

Кудысь лячу ізноў
Адчуваю
Пастой
Зноў нейкія карціны
Смешныя людзі
Брудныя трамваі
Маленькія
Запляваныя спіны
Стаю ізноў
На кухні з папяросай
Ты лечыш так
Што выклікаеш жахі
Але я адкажу
З сумленнасьцю матроса
Не, дарагая
Усё ж – ідзі ты…





На галоўную старонку разьдзела

архівы >>>
Басовішча 2007
Басовішча 2006
Басовішча 2005




©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net