|
![]() | ||||
|
RWD: "Усё справядліва" ![]() У той час, калі на музычных інтэрнет-рэсурсах прадусары, фанаты ды і самі музыкі разгортваюць чарговыя спрэчкі па выніках Басовішча, мы спрабуем высьветліць, ці сапраўды журы было справядлівым і аб'ектыўным у адносінах да ўсіх удзельнікаў конкурса. Сябра журы RWD з радасьцю пагадзіўся адказаць на нашыя пытаньні адносна працы журы і выказаць некаторыя свае меркаваньні што да "Басовішча-2005".
- Па-першае, хто такія "сябры журы" і ў чым была вашая галоўная задача?- Паслухаць выканаўцаў, пазнаёміцца зь іншымі сябрамі журы і абмеркаваць, хто які прыз атрымае. Прычым ніякіх асаблівых крэтэраў ацэнкі тут не было. Выказваюцца розныя меркаваньні, адзначаюцца некаторыя гурты. У выніку, адразу два ўдзельнікі конкурса: "Imprudence"і "Tav.Mauzer"- вылучыліся сярод астатніх найперш, потым ужо вырашалі, каму даць які прыз. І адразу два гурты адпалі: "Recha" i "Leisan". Усё гэта абмяркоўвалася кампаніяй з шасьці чалавек, беларускі бок мы прадстаўлялі разам са Славам Коранем. - Якія ж асабіста твае музычныя ўпадабаньні сярод канкурсантаў? - Першае месца гэта "Таварыш Маўзэр": безумоўна, якасная музыка. Яшчэ на канцэрце ў Менску падалося, што гурт можа па-сапраўднаму зачапіць. Да таго ж, яны сьпяваюць на вельмі прыемнай літаратурнай беларускай мове, а не на ейным падабенстве, як гэта часта бывае на Басовішчы. Канешне, ім ёсьць над чым п апрацаваць. Але добрая энергетыка зь іх прэ ва ўсіх сэнсах. Потым "Зьмяя" - ужо добра вядомы гурт, хаця іх ганаровае месца вызначылася самым апошнім. Яны вылучаюцца, перш за ўсё, вакалам. Праўда, у гурта ўжо запісаны альбом, а мне ўвогуле здаецца, што гурты з альбомамі не павінны ўдзельнічаць у Басовішчы, гэта ж конкурс маладых выканаўцаў... Далей "5set5" зь Ілонай Карпюк на вакале. Ужо на мінулым конкурсе было шмат гуртоў з жаночым вакалам: "Тахі", "Тарпач", "Аніма"... Але "5set5" не такі жорсткі, з добрым прыгожым сьпевам. Так атрымліваецца, што Гарадок хоць і невялікі, але музыкаў заўсёды хапае нават на некалькі гуртоў. Калі б у нас на Беларусі ў невялікіх гарадках нараджаліся такія выканаўцы, то ўвогуле праблем з музыкай не было б. Журы падалося, што менавіта "5set5" і павінен атрымаць прэмію войта гміны Гарадка. Можна вылучыць "Парасон". Хаця яны нічога не атрымалі. Ім не ставала агрэсыўнай энэргетыкі, якая сыходзіла ад таго ж "Таварыша Маўзэра" і "Зьмяі". Яшчэ ў Менску было бачна, што гэта больш сьпяваньне ўласна для сябе, чым для публікі: няма харызмы, таму і кантакту зь гледачамі і не назіралася. У "Imprudence" якраз наадварот. Іх яшчэ ў Менску выбрала публіка, можна сказаць яны нават атрымалі такі ўмоўны прыз сымпатыяў гледачоў. І на Басовішчы пад іх танчылі амаль усе. Цікава, што музыкі з гуртоў "Сонцаварот", "Тарпач" і "Partyzone" падыйшлі да сцэны адмыслова дзеля таго, каб паглядзець, як будзе выступаць "Imprudence". Яны сур'ёзна прэтэндавалі на права запісу. Адзначана было, што гурт даволі якасна выконвае сваю музыку. Па астатніх... "Tэзаўрсус" адпаў, бо журы сыйшлося на тым, што калі ў іх адразу не атрымалася выйграць, то езьдзіць трэці ці чацьвёрты раз асаблівага сэнсу няма, таму што па музыцы яны не асабліва зьмяняюцца. У музыцы "Recha" чагосьці не хапае, проста не чапляе. Быў яшчэ "Маўзэр Папаніна", які так і не выклікаў ніякіх асаблівых эмоцыяў. Наконт "Leisan" журы прыйшло да высновы, што ім трэба яшчэ крышачку падвысіць узровень выкананьня для таго, каб годна ўдзельнічаць у Басовішчы. Яшчэ адзін канкурсант - "Водар Сусьвет" на фэстываль не прыехаў праз асабістыя праблемы. - Значыць твае погляды на канкурсантаў у асноўным не супярэчаць поглядам журы? - Калі ўлічыць, што тры з чатырох гуртоў у маім сьпісе супалі з рашэньнем журы. Думаю, журы было аб'ектыўным. Немагчыма, каб ва ўсіх сябраў журы меркаваньне супала на 100 працэнтаў. Камусьці нешта спадабалася больш, чым астатнім, ці наадварот. Але "Таварыш Маўзэр" аднагалосна атрымаў права запісу. Практычна па ўсіх пунктах было аднагалоснае рашэньне. Так жа бясспрэчна прыз атрымаў "Imprudence". Увогуле, казаць пра тое, што хтосьці кагосьці прасоўваў, ці наадварот - не даваў прыз, - не выпадае... Аліна Крушынская фота: Dajna 27.07.2005. рэкляма. чырвоная й банэрная: вярнуцца на галоўную разьдзела Басовішча рэкляма. чырвоная й банэрная: |
мы рэклямуем: ![]() мы рэклямуем: ![]()
|
|